Макша́нская мова — фіна-ўгорская мова мардоўскай падгрупы фіна-волжскай групы фіна-ўгорскіх моў, на якой размаўляе фіна-ўгорскі народ макша.

Макшанская мова
Саманазва мокшень кяль
Краіны Расія
Рэгіёны Мардовія, Татарстан, Башкартастан, Пензенская вобласць, Самарская вобласць, Саратаўская вобласць, Арэнбургская вобласць, Разанская вобласць, Тамбоўская вобласць
Афіцыйны статус Мардовія
Агульная колькасць носьбітаў 2025 чал. (даныя перапісу за 2010 год)[1]
Статус знікаючая[2]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Уральская сям'я

Фіна-ўгорская галіна
Фіна-волжская група
Мардоўская падгрупа
Роднасныя мовы: эрзянская, марыйская
Пісьменнасць кірыліца (макшанскае пісьмо)
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 мок 455
ISO 639-1
ISO 639-2 mdf
ISO 639-3 mdf
WALS mmo
Atlas of the World’s Languages in Danger 328
Ethnologue mdf
Linguasphere 41-AAD-ab
LINGUIST List mdf
ELCat 4636
IETF mdf
Glottolog moks1248
Вікіпедыя на гэтай мове

Распаўсюджаная на захадзе рэспублікі Мардовія, у суседніх рэгіёнах (Ніжагародская, Ульянаўская, Пензенская, Разанская вобласці, рэспубліка Чувашыя), а таксама ў асобных раёнах Арэнбургскае і Тамбоўскае абласцей, рэспублік Татарстан і Башкартастан, Сібіры.

Колькасць носьбітаў

правіць

Колькасць носьбітаў макшанскай і эрзянскай мовы вылічыць і ўстанавіць дакладна вельмі цяжка з нагоды вузка распаўсюджанай этнічнай самасвядомасці сярод макшанаў і эрзянаў і традыцыйнасці ўжывання ў стаўленні адначасова да двух народаў разам этноніму «мардва». Часта макшане і эрзяне ўказваюць сваю нацыянальнасць як мардва, а сваю размоўную мову як мардоўскую (перапісы насельніцтва Расіі 2002 і 2010 гадоў).

У 2002 годзе пры перапісе насельніцтва Расіі прыкладна 610 000 чалавек[3] указалі сваё валоданне мардоўскай, макша-мардоўскай і эрзя-мардоўскай мовамі. Паводле перапісу насельніцтва Расіі 2010 года прыкладна 390 000 чалавек указалі валоданне мардоўскай мовай, з іх толькі 2025 чалавек указалі валоданне макшанскай[4].

Уключана ў Атлас знікаючых моў паводле версіі ЮНЕСКА[5].

Агульная характарыстыка

правіць

Пісьмовасць

правіць

Першыя запісы на мардоўскіх мовах адносяцца да канцу 17 ст., яны былі выкананы галандскім вандроўнікам Нікаляасам Вітсэнам. У сярэдзіне 19 ст. у выдадзеных макшанскіх і эрзянскай граматыках ужываўся лацінскі алфавіт, які засноўваўся на фанетычным прынцыпе.

У 1930-х гадах на хвалі ўсесавецкай латынізацыі быў уведзены агульны лацінскі алфавіт для макшанскай і эрзянскай моў, які пазней быў заменены на кірылічны.

Сучасны макшанскі алфавіт зацверджаны ў 1927 годзе, ён поўнасцю аналагічны эрзянскаму. Раней у часы Расійскай імперыі, а таксама пры рэформах графікі пры СССР у алфавіт дадаваліся дадатковыя літары, якія пазней былі скасаваны.

Сучасны макшанскі алфавіт

правіць
А а Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж
З з И и і й К к Л л М м Н н О о
П п Р р С с Т т Ва ў Ф ф Х х Ц ц
Ч ч Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь Э э Ю ю
Я я

Дыялекты

правіць

Макшанская мова падзяляецца на 5 дыялектаў: заходні, паўднёва-ўсходні, пераходны дыялект паміж заходнім і паўднёва-ўсходнім, цэнтральны дыялект і змяшаныя гаворкі.

  • Заходні (зубу) дыялект — распаўсюджаны на крайнім захадзе Мардовіі, у Зубава-Палянскім і часткова ў Тарбееўскім раёнах.
  • Змяшаныя гаворкі — распаўсюджаныя ў раёнах цеснага кантактавання макшанаў з эрзянамі і сярод макшанскай меншасці ў іншых рэгіёнах Расіі.
  • Паўднёва-ўсходні — распаўсюджаны ў цэнтральнай частцы поўдня Мардовіі.
  • Пераходны дыялект — распаўсюджаны на захад ад цэнтру рэспублікі, паміж заходнім і паўднёва-ўсходнім дыялектамі.
  • Цэнтральны дыялект — распаўсюджаны на поўначы і значнай частцы цэнтру рэспублікі.

Грамадскае жыццё

правіць

Макшанская мова з'яўляецца дзяржаўнай мовай рэспублікі Мардовія нароўні з эрзянскай і рускай мовамі. Макшанская мова мова выкладаецца ў некаторых школах Мардовіі як навучальны прадмет з першага да адзінаццатага класа, таксама вядзецца навучальны працэс на мове ў некаторых школах з 1 па 4 класы.

На макшанскай мове выдаецца газета «Мокшень правда», а таксама часопісы «Мокша» і «Якстерь тяштеня».

Зноскі

Спасылкі

правіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
макшанскай