Народны камісарыят абароны СССР
Народны камісарыят абароны СССР (руск.: Народный комиссариат обороны СССР) — вышэйшае ваеннае ведамства СССР з 1934 па 1946 год.
Народны камісарыят абароны СССР | |
---|---|
скарочана — НКА СССР | |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Дата стварэння | 20 чэрвеня 1934 |
Папярэдняе ведамства | Народны камісарыят па ваенным і марскім справам СССР |
Дата скасавання | 25 лютага 1946 |
Заменена на | Народны камісарыят Узброеных Сіл СССР |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Савет народных камісараў СССР |
Штаб-кватэра | Масква |
Народны камісар |
К. Я. Варашылаў С. К. Цімашэнка І. В. Сталін |
Гісторыя
правіцьУ 1920-1930-х гадах вышэйшы ваенны орган РСФСР і СССР насіў назву Народнага камісарыята па ваенных і марскіх справах (Наркамваенмар).
20 чэрвеня 1934 года Наркамваенмар СССР быў пераўтвораны ў агульнасаюзны Народны камісарыят абароны СССР (НКА СССР). 30 снежня 1937 года з яго складу выдзелены Народны камісарыят ваенна-марскога флоту СССР (НКВМФ СССР).
1 лютага 1944 года ў сувязі з прыняццем Закона СССР Аб стварэнні вайсковых фармаванняў саюзных рэспублік НКА СССР з агульнасаюзнага наркамата пераўтвараецца ў саюзна-рэспубліканскі.
25 лютага 1946 года паводле Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР НКА СССР зліўся з НКВМФ СССР у адзіны саюзна-рэспубліканскі Народны камісарыят Узброеных Сіл СССР (НКУС СССР). Пад такой назвай цэнтральны орган абазначаўся ў дакументах менш за месяц, так як у адпаведнасці з Законам СССР ад 15 сакавіка 1946 года аб пераўтварэнні Саветаў Народных Камісараў СССР і саюзных рэспублік у Саветы Міністраў яго перайменавалі ў Міністэрства Узброеных Сіл СССР (МУС СССР). 25 лютага 1947 гады ў адпаведнасці з згаданымі рашэннямі былі ўнесены змены ў Канстытуцыю СССР 1937 года.
Друкаваны орган Народнага камісарыята па ваенных і марскіх справах (Наркамваенмар) па частцы Генеральнага Штаба — часопіс «Ваенная справа».
Цэнтральным органам НКА СССР па выхаванню начальніцкага і радавога складу Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, прапагандзе задач баявой падрыхтоўкі і развіццю перадавой ваеннай думкі з’яўлялася газета «Чырвоная Зорка».
Народныя камісары
правіцьN | Выява | Народны камісар | Паўнамоцтвы | Партыя | |
---|---|---|---|---|---|
Пачатак паўнамоцтваў | Канец паўнамоцтваў | ||||
1 | К. Я. Варашылаў | 20 чэрвеня 1934 | 7 мая 1940 | УКП(б) | |
2 | С. К. Цімашэнка | 7 мая 1940 | 19 ліпеня 1941 | УКП(б) | |
3 | І. В. Сталін | 19 ліпеня 1941 | 25 лютага 1946 | УКП(б) |
Літаратура
правіць- В. А. Арцыбашев, С. С. Войтиков, Д. Г. Узенков, К. А. Абрамян, Д. И. Борисов, А. Р. Ефименко, М. И. Мельтюхов, Л. А. Роговая, А. Д. Силаев. Командный и начальствующий состав Красной Армии в 1940—1941 гг. Структура и кадры центрального аппарата HКО СССР, военных округов и общевойсковых армий. / Н. С. Тархова. — Документы и материалы. Российский государственный военный архив. — М.—СПб.: Летний сад, 2005. — 272 с. — ISBN 5-94381-137-0.