Карней Іосіфавіч Аляксееў
Карней Іосіфавіч Аляксееў (нар. 15 мая 1943, в. Вуглы, Бабруйскі раён) — беларускі скульптар.
Карней Іосіфавіч Аляксееў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 мая 1943 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | станковая скульптура[d] і манументальная скульптура[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Андрэй Ануфрыевіч Бембель і Анатоль Аляксандравіч Анікейчык |
Член у |
Біяграфія
правіцьУ 1970 г. скончыў мастацка-прамысловае вучылішча, а ў 1976 г. — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка[1].
Удзельнік мастацкіх выставак з 1974 года[1].
З 1976 г. скульптар філіяла Магілёўскай мастацка-вытворчай майстэрні ў Бабруйску.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1981 года[1], з 1989 г. старшыня праўлення Магілёўскай арганізацыі БСМ.
Творчасць
правіцьПрацуе ў станковай і манументальнай скульптуры[1], пераважна ў жанры партрэта. Асноўныя творы: партрэты маладой будаўніцы (1975), даяркі Г. Дз. Белавус, мастака Э. Белагурава (абодва 1978), бацькі (1979)[2], кампазіцыі «Першы ўраджай» (1974[2]), «Ф. Скарына», «Пад мірным небам», «Выратаванне», «Сон паэта. Прысвячаецца М. Багдановічу», «Анёл-ахоўнік», «Жаночы партрэт»[1], «Кветкавод Наташа» (1983), трыпціх «Якуб Колас» (1976)[2], помнік-бюст Герою Савецкага Саюза М. Чэпіку (1980[2], в. Блужа Мінскай вобласці), мемарыяльныя дошкі І. Болдзіну, М. Яшыну, Г. Каніскаму ў г. Магілёве[1].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Нацыянальным музеі гісторыі і культуры ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Літаратурным музеі М. Багдановіча, Літаратурным музеі Я. Купалы, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі, фондах БСМ[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Аляксееў Карней Іосіфавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ а б в г Аляксееў Карней Іосіфавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — 727 с. — 10 000 экз.
Літаратура
правіць- Аляксееў Карней Іосіфавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Аляксееў Карней Іосіфавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — 727 с. — 10 000 экз.