Прарыў (мемарыяльны комплекс)

Мемарыяльны комплекс «Прарыў» — мемарыяльны комплекс у гарадскім пасёлку Ушачы Віцебскай вобласці, адкрыты 30 чэрвеня 1974 года ў гонар подзвігу партызан Полацка-Лепельскай партызанскай зоны (скульптар А. Анікейчык, архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін). Выкананы з бетону, бронзы. Вышыня скульптуры 9 м.

Мемарыяльны комплекс
Мемарыяльны комплекс «Прарыў»
55°12′16″ пн. ш. 28°29′33″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Ушачы
Скульптар А. Анікейчык
Архітэктар Ю. Градаў, Л. Левін
Першае згадванне 1974
Дата пабудовы 1974 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Д000780шыфр 212Д000780
Сайт proryv.ushachi.museum.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне

правіць

У пачатку мемарыяла забетанаваны адрэзак шляху, па якім ішлі на прарыў партызаны. Дарога на перападах рэльефу спускаецца прыступкамі, агінае невялікае балотца, робіцца шырэй каля бронзавай пліты — карты з рэльефнай схемай абароны партызанскай зоны на 11 красавіка 1944 года з надпісам:

  Партызанскія злучэнні Полацка-Лепельскай зоны пасля працяглых жорсткіх бітваў з фашысцкімі карнікамі ў маі 1944 года каля Пліна і Паперына здзейснілі легендарны прарыў варожай блакады. Іх было 17185 супраць 60000. Мужнасць народа перамагла смерць і стала бяссмерцем.  

Далей дарога, сціснутая шэрымі бетоннымі сценамі, на якіх замацаваны бронзавыя пласціны з назвамі партызанскіх брыгад, што ўдзельнічалі ў прарыве, вядзе да вяршыні ўзгорка. На ім у разрыве бетоннай сцяны-глыбы (вышыня 11 м), якая сімвалізуе прарыў кальца блакады, узвышаецца 9-метровая бронзавая фігура партызана з аўтаматам у руцэ.

На верхняй пляцоўцы ўзвышша, справа ад скульптуры, пахаваны 450 партызан з тых, што загінулі ў час прарыву, устаноўлены паўкругам 33 пліты з імёнамі 1452 удзельнікаў прарыву. Побач бронзавая кампазіцыя «Апошні прывал» — 3 карабіны ў пірамідзе і стужка з надпісам: «Яны загінулі ў барацьбе з ворагам, выканаўшы свой свяшчэнны абавязак перад Савецкай Радзімай і гісторыяй».

На ўзгорку пасаджаны 16 дубоў, якія сімвалізуюць стойкасць шаснаццаці партызанскіх брыгад.

Галерэя

правіць

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць