Сяргей Іванавіч Селіханаў

беларускі савецкі скульптар

Сярге́й Іва́навіч Селіха́наў (8 сакавіка 1917, Петраград — 28 верасня 1976, Мінск) — беларускі савецкі скульптар.

Сяргей Іванавіч Селіханаў
Дата нараджэння 8 сакавіка 1917(1917-03-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 верасня 1976(1976-09-28) (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Уладзімір Сяргеевіч Селіханаў[d]
Род дзейнасці скульптар
Вучоба
Вядомыя працы

  • «За гонар сцяга» (1947)
  • «Вызваленне» (1948)
  • помнік К. Заслонаву ў Оршы (1955 год)
  • помнік Марату Казею ў Мінску (1958 год)
  • рэльеф «Савецкая Армія ў гады Вялікай Айчыннай вайны» на Мануменце Перамогі ў Мінску (1954)
  • «Няскораны чалавек», Хатынь (1969)
Уплыў Лейтман Л. М., Дзежыц В. К., Фогт Ф. А., Аўчыннікаў М. Г., Даркевіч Х. Я.
Уплыў на Канстанцін Селіханаў
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За адвагу»
Народны мастак Беларускай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Прыехаў з Петраграда ў Беларусь пасля смерці бацькі у 1921 годзе. У 19331937 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў М. Г. Аўчыннікава, Фёдара Фогта, Хрыстафора Даркевіча, Валянціна Дзежыца і Льва Лейтмана. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Сябра Саюза савецкіх мастакоў БССР (1948).

Унук Сяргея Селіханава — Канстанцін Селіханаў, таксама сучасны беларускі скульптар.

Творчасць

правіць

У мастацкіх выставах удзельнічаў з 1940 года. Працаваў у пасляваенны час. Сяргей Селіханаў — прадстаўнік старэйшага пакалення беларускіх савецкіх скульптараў, адзін з найбольш вядомых скульптараў эпохі росквіту сацыялістычнага рэалізму ў мастацтве, побач з Заірам Азгурам, Андрэем Бембелем і Аляксеем Глебавым. Асноўная тэма яго творчасці была Вялікая Айчынная вайна.

Сяргей Селіханаў аўтар такіх манументальных кампазіцый, як

У 1950 годзе Сяргей Селіханаў удзельнічаў у афармленні беларускага павільёна на ВДНГ СССР у Маскве, для якога былі створаны скульптурная кампазіцыя «Беларусь працоўная» і фігура савецкага партызана, героя Вялікай Айчыннай вайны К. С. Заслонава. Таксама, Сяргей Селіханаў стварыў яшчэ адзін помнік для Масквы — 5-метровую скульптуру А. Г. Сталетава, размешчаную на тэрыторыі фізічнага факультэта МДУ.

Сяргей Селіханаў вядомы і як класік партрэтнага жанру ў беларускай скульптуры. Ён аўтар такіх станковых твораў, як партрэты пісьменніка Івана Мележа, Алеся Якімовіча, народнага артыста СССР Генадзя Цытовіча, мастака А. Мазалёва, М. Каменскіх, І. Пракудзіна, А. Данукалава. Сяргей Селіханаў быў майстрам псіхалагічнага партрэта. Яго майстэрства абагульнення спалучаецца з выразнай, экспрэсіўнай лепкай.

Падчас творчай камандзіроўкі ў Кітай у 1957 годзе Сяргей Селіханаў стварыў шэраг скульптур, якія можна ўключыць у асобную групу. Гэта партрэты мастака Цы Байшы, кітайскага кулі, Ла Фуа і кітайская дзяўчынкі[1], а таксама жанравыя эцюды, створаныя з натуры[2].

Прызнанне

правіць
 
Марка Беларусі

Памяць

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць