Вуліца Суворава (Віцебск)

Вуліца Суворава, гістарычная назва — вуліца Узгорская — вуліца цэнтральнай частцы Віцебска. Разам з забудовай вуліц Крылова, Я. Купалы, Л. Талстога стварае гісторыка-архітэктурную зону горада. Мураваныя дамы, размешчаныя на пакатым рэльефе, аб’яднаны адзінай кампазіцыяй, агульным архітэктурна-дэкаратыўным вырашэннем.

Вуліца Суворава
Віцебск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Віцебск
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У архітэктурным ансамблі вуліцы Суворава ўдала спалучаюцца забудовы XVIII—XIX стагоддзяў і гадоў першых пяцігодак.

АрхітэктураПравіць

Забудова
Апісанне Выява Статус
на скрыжаванні вул. Талстога — Свята-Васкрасенская царква, пабудаваная ў ХVIII стагоддзі     Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000086шыфр 212Г000086
2 Гандлёвыя рады, пабудаваныя ў канцы ХVIII ст. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Сцены 1-га паверха, дзе размяшчаліся крамы, былі прарэзаны шырокімі лучковымі аркамі — уваходамі ў крамы, сцены 2-га паверха (склад тавараў) — маленькімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Прасценкі паміж праёмамі на кожным паверсе дэкарыраваны 2 спаранымі пілястрамі, якія ствараюць дэкаратыўны малюнак. Гандлёвыя рады з’яўляліся сувязным звяном паміж ратушай і іншымі будынкамі на плошчы перад ёй. Першапачатковы выгляд адлюстраваны на акварэлі Ю. Пешкі 19 ст. У канцы 19 ст. дом рэканструяваны, да яго прыбудаваны невялікі 3-павярховы жылы дом з вузкім (на 3 акны) фасадам і скошаным вуглом, дзе размешчаны ўваход. Цяпер 1-ы паверх будынка выкарыстоўваецца гандлёвай установай (фасад зменены), 2-і — жылы. На 2-м паверсе захаваліся арачныя аконныя праёмы і слаістыя пілястры дарычнага ордэра паміж імі.     Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000077шыфр 213Г000077
3     Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079шыфр 213Г000079
4 Пабудаваны ў сярэдзіне 19 ст. як жылы. Будынак двухпавярховы. Галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю, якую падкрэслівае лучковая арка — праезд у двор. Прамавугольныя вокны дэкарыраваны ліштвамі з франтонамі, на 2-м паверсе асіметрычна размешчаны балкон. Уваход аформлены паўкалонамі. Гарызантальныя чляненні вылучаны прафіляваным міжпаверхавым паяском і завяршальным карнізам з філёнгавым фрызам. У архітэктуры выкарыстаны элементы класіцызму.     Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000078шыфр 213Г000078
5   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079шыфр 213Г000079
6 Пастаўлены ў сярэдзіне 19 ст. як жылы. Будынак двухпавярховы. У дэкаратыўнай апрацоўцы галоўнага фасада выкарыстаны традыцыйныя элементы: міжпаверхавы пояс, прафіляваны карніз, ліштвы арачных і лучковых акон. Сіметрыю фасада парушае бакавое размяшчэнне галоўнага ўвахода.     Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000078шыфр 213Г000078
7   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079шыфр 213Г000079
8 Мураваны 3-павярховы будынак. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры неглыбокім рызалітам і завершаны 3-вугольным франтонам з сухарыкамі. На 1-м паверсе (у рызаліце) — уваходны партал з металічнай агароджай (першапачаткова — арачны праезд), на 2-м — тры паўцыркульныя аконныя праёмы з арачнымі сандрыкамі і пілястрамі, на 3-м — прамавугольныя вокны.     Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000078шыфр 213Г000078
9   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000078шыфр 213Г000078
10/2 На скрыжаванні вуліц Суворава і Крылова. Пабудаваны ў 19 ст. Будынак двухпавярховы, з закругленай вуглавой часткай, якая на 2-м паверсе вылучана балконам з ажурнай агароджай (чыгуннае ліццё). Надцэнтральнай часткай галоўнага фасада — трохвугольны франтон. Вокны прамавугольныя і лучковыя, дэкарыраваны прафіляванымі ліштвамі. 3 боку галоўнага фасада арачны праезд у двор. Выкарыстоўваецца як жылы.     Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000078шыфр 213Г000078
11   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079шыфр 213Г000079
12/1 Будынак на рагу вуліц Суворава і Крылова, насупраць дома № 8. Пабудаваны ў 1799 г., рэстаўрыраваны ў 1848 г. Двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Вуглавая частка закруглена і вылучаецца на 2-м паверсе шырокімбалконам з каванай агароджай (не збераглася). Цэнтр выцягнутага галоўнага фасада вылучаны плоскім рызалітам ітрохвугольным франтонам. Сцены завершаны развітым прафіляваным карнізам. Вокны прамавугольныя, на 1-м паверсе расшыраны ў 19 ст. і аздоблены арачнымі філёнгамі, на 2-м — з простымі ліштвамі. Пачатковая планіроўка не збераглася. Выкарыстоўваецца як жылы.     Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000081шыфр 212Г000081
17/21 Першы камунальны дом[1].   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079шыфр 213Г000079
18/10     Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079шыфр 213Г000079
20/13 гарадскі асабняк, пабудаваны ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя.     Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000080шыфр 213Г000080
24-26   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079шыфр 213Г000079
26 Пабудаваны ў пачатку 20 ст. як гарадскі асабняк. Будынак Т-падобны ў плане: да двухпавярховага корпуса, арыентаванага на вуліцу, з боку двара прыбудавана аднапавярховае крыло. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры рызалітам, асіметрычна размешчаны ўваход вызначаны 2 калонкамі. На 1-м паверсе вокны лучковыя з ліштвамі, на 2-м -прамавугольныя. 3 боку галоўнага фасада праезная арка. Планіроўка анфіладная. У двухпавярховым корпусе размяшчаліся жылыя пакоі, у аднапавярховым — гаспадарчыя. У будынку дзіцячая ўстанова.   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079шыфр 213Г000079
27/9 былы даходны дом, пабудаваны ў канцы ХІХ стагоддзя.     Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000082шыфр 213Г000082
29 былы даходны дом, пабудаваны ў канцы ХІХ стагоддзя.   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000082шыфр 213Г000082
30   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079шыфр 213Г000079
32   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079шыфр 213Г000079
33   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079шыфр 213Г000079
34 (Савецкая № 23) — дом камунальнага тыпу, пабудаваны ў 1927—32 гг. з цэглы і дрэва (архітэктар В. Вукалаў). Чатырохпавярховы П-падобны ў плане будынак. Прызначаўся для маласямейных і адзінокіх. Складаецца з 6 двухкватэрных секцый з лесвічнымі клеткамі і адной секцыі з калідорнай планіроўкай. Кватэры маюць па 3 і 4 пакоі, плошча якіх ад 10 да 24 м2, кухню плошчай ад 7 да 10 м 2, санітарны вузел. У секцыі з калідорнай планіроўкай на кожным паверсе 11 жылых пакояў, 2 агульныя кухні, умывальні, пакой для заняткаў і адпачынку. У цокальным паверсе камунальна-бытавыя памяшканні. У працэсе эксплуатацыі дома праведзена некалькі рэканструкцый кватэр, якія закранулі ўнутраную планіроўку. Архітэктурнае аблічча будынка стрыманае, без дэкаратыўных дэталей. Выразнасць фасадаў дасягаецца рытмічнай групоўкай акон, падзеленых вертыкальным чляненнем паўлоджый, заглыбленых на таўшчыню сцен. Дом пабудаваны па тыпу «дамоў-камун», з’яўляецца характэрным прыкладам савецкай архітэктуры 1920—30-х гадоў.     Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000083шыфр 213Г000083
37     Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079шыфр 213Г000079
38 Пабудаваны ў 1930—35 гг. (архітэктар В. Вукалаў). Чатырохпавярховы секцыйны будынак мае складаную канфігурацыю плана, скампанаваны з 4 чатырохкватэрных і 1 двухкватэрнай секцый (у цэнтры). Пластыку сіметрычна вырашанага фасада ўзбагачаюць вертыкальныя вокны лесвічных клетак, глухія агароджы балконаў з вялікім вынасам на 3-м і 4-м паверхах, просты карніз і абрамленні амалъ квадратных акон. На 1-м паверсе — магазін. Будынак адносіцца да тыпу буйных жылых дамоў 1-й палавіны 1930-х гадоў, калі былі характэрны маляўнічыя аб’ёмы, пераходы ад выцягнутых вузкіх карпусоў да больш складаных кампазіцый.     Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000083шыфр 213Г000083
39/7   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079шыфр 213Г000079
44 Будынак былога мужчынскага духоўнага вучылішча (арх. А. Кляменцьеў), пабудаваны ў 1890 годзе.     Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000084шыфр 213Г000084

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Воінаў, А. А. Забудова вуліцы Суворава / А. А. Воінаў, А. М. Кулагін, Т. І. Чарняўская // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 57-58.
  • Жылая забудова ХІХ — пачатку ХХ ст. // Якімовіч, Ю. А. Помнікі мураванага грамадзянскага дойлідства Віцебска ХІХ — пачатку ХХ ст. / Ю. А. Якімовіч. — Мн., 1990. — С. 27, 30-32, 37.

СпасылкіПравіць