Першы камунальны дом (Віцебск)

Віцебск

Першы камунальны дом — жылы дом у Віцебску, размешчаны на Узгорскай слабадзе, на рагу вуліц Суворава (№ 17) і Савецкай (№ 21).

Славутасць
Першы камунальны дом
55°11′58″ пн. ш. 30°12′19″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Васіль Георгіевіч Вукалаў
Будаўніцтва 19261928 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079шыфр 213Г000079
Map

Гісторыя правіць

Першы камунальны дом для рабочых прамысловых прадпрыемстваў пачалі будаваць сакавіку 1926 года па праекце гарадскога архітэктара Васіля Вукалава. Для яго ўзвядзення быў знесены стары дом на рагу сучасных вуліц Савецкай і Суворава. 14 студзеня 1928 года віцебская газета «Зара Захаду» паведаміла пра падрыхтоўку да засялення дома, але з прычыны недаробак першыя жыхары ўсяліліся сюды толькі праз некалькі месяцаў.

Дом стаў першым буйным жылым будынкам у Віцебску, пабудаваным у гады савецкай улады. Фактычна з яго пачалася гісторыя сучаснага жыллёвага будаўніцтва.

Меў незвычайную для таго часу планіроўку. У крыле, якое выходзіла на Савецкую вуліцу, былі спраектаваны асобныя пакоі для адзінокіх і маласямейных з агульным калідорам. Крыло, звернутае да вуліцы Суворава, уяўляла сабой шматкватэрны дом з кватэрамі на 2-3 пакоі, абсталяванымі германскімі кухнямі і ваннымі. На першым паверсе мелася зала для сумеснага адпачынку жыхароў і сходаў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны дом быў пашкоджаны, у 1948 годзе адноўлены. 1 студзеня 1949 года ў палове будынка, якая прызначалася для маласямейных, адкрылася гасцініца «Савецкая» (з 1990 года — «Эрыдан»), іншая палова на 24 кватэры засталася жылой. У зале для сходаў размясціўся рэстаран.

Зноскі

Спасылкі правіць