Аляксандр Мікалаевіч Кляменцьеў
Аляксандр Мікалаевіч Кляменцьеў (1852, Арлоўская губерня — 1920) — беларускі[1] і рускі архітэктар, які працаваў у Віцебску і Саратаве.
Аляксандр Мікалаевіч Кляменцьеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1852 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1920 |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Віцебск, Саратаў |
Найважнейшыя пабудовы | Будынак Віцебскага духоўнага вучылішча |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ дваран. Першапачатковую адукацыю атрымаў у 2-й Санкт-Пецярбургскай гімназіі , якую скончыў у 1869 годзе[2].
У 1874 годзе скончыў Пецярбургскае будаўнічае вучылішча са званнем архітэктарскага памочніка і правам на чын Х класа. Быў прызначаны малодшым інжынерам Будаўнічага аддзялення Віцебскага губернскага праўлення. У 1876 годзе прызначаны там жа малодшым архітэктарам, і з 1877 — губернскі архітэктар[2]. Адначасова (1878—1890) — полацкі епархіяльны архітэктар[1] пры Віцебскай духоўнай кансісторыі[2]. З 1887 быў членам Віцебскай Царкоўна-будаўнічай прысутнасці і архітэктарам мясцовай жаночай гімназіі[2].
З 1895 А. М. Кляменцьеў — губернскі архітэктар Саратаўскай будаўнічай і дарожнай камісіі, з 1897 г. — саратаўскі гарадскі архітэктар[3].
У Саратаве жыў да 1916 года.
Творчасць
правіцьПраекты ў Віцебску
правіць- Будынак Віцебскага духоўнага вучылішча (1890—1892)
- Флігель наглядчыка пры губернатарскім палацы (1872)
- Пашырэнне будынка лазарэта для жаночага духоўнага вучылішча
- Рэканструкцыя пасля пажару будынка гарадскога тэатра (1888-90)
- Будынкі гарадскога клуба і губернскага праўлення ў Віцебску
- Будынак турмы ў вёсцы Струнне Полацкага раёна
Праекты ў Саратаве
правіць- Аўтар праекта каменнай Багародзіца-Уладзімірскай царквы ў горадзе Саратаве (1909)[4]
- Будынак Марыінскай жаночай гімназіі (цяпер Саратаўскі тэхнікум інфармацыйных тэхналогій і кіравання Саратаўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта , вул. Савецкая , 17)[3]
- Будынак другой мужчынскай гімназіі (цяпер школа № 67, вул. Пугачоўская , 123)[3]
- будынак канцылярыі губернатара (сумесна з архітэктарам Д. Ф. Стэрлігавым; вул. Вольская , 22) — аб’ект культурнай спадчыны РФ федэральнага значэння[3]
- і іншыя
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8)
- ↑ а б в г Клементьев Александр Николаевич(1852—1920) Архівавана 6 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ а б в г Родился А. Н. Клементьев (руск.)
- ↑ Богородице-Владимирская церковь (Маминская) Архівавана 6 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8)
- Клементьев Александр Николаевич // Донецкий, Б. Н. Архитекторы Саратова : биогр. слов. / Б. Н. Донецкий, Е. К. Максимов. — Саратов, 2005.— С. 33.
- Хихлич-Кузнецова, К. А. Памятники истории и архитектуры начала XX века — Дом губернатора / К. А. Хихлич-Кузнецова // Памятники истории, культуры и архитектуры г. Саратова : сб. докл. второй (21 дек. 2007 г.) и третьей (6 дек. 2008 г.) гор. конф. / Ком. по культуре администрации г. Саратова, Культур. центр им. П. А. Столыпина ; Гос. арх. Сарат. обл. — Саратов, 2009. — С. 43-51.
- Материалы к биографическому словарю архитекторов народов СССР.- М., 1984
- ГАСО, ф.656, оп.1, д.1314
- Справочная книга и адрес-календарь г. Саратова на 1906 г.
- Весь Саратов. Справочник-календарь на 1916 г.