Сяргей Львовіч Гумілеўскі
Сяргей Львовіч Гуміле́ўскі (29 сакавіка 1963, Мінск) — беларускі скульптар.
Сяргей Львовіч Гумілеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1963 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Леў Мікалаевіч Гумілеўскі |
Жонка | Галіна Гумілеўская[d] |
Род дзейнасці | скульптар |
Вучоба |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 29 сакавіка 1963 года ў Мінску. Бацька — скульптар, народны мастак Беларусі Леў Мікалаевіч Гумілеўскі. У 1987 годзе скончыў ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1994 па 1997 стажыраваўся ў творчых акадэмічных майстэрнях: вучыўся ў Леаніда Давідзенкі, Льва Гумілеўскага, Анатоля Арцімовіча, Міхаіла Савіцкага. Член Беларускага саюза мастакоў (1990).
Працуе ў манументальнай і станкавай скульптуры. Асноўныя творы:
- «Галубка», Цэнтральны батанічны сад, Мінск
- кампазіцыя «Юнацтва», Мінск
- станкавыя працы «Добравешчанне», «Еўфрасіння Полацкая», «Францыск Скарына», «Зорка Венера», «Кветка-лілея» і інш.
Разам з бацькам стварыў помнікі Кірылу Тураўскаму ў Гомелі, Янку Купалу ў Маскве, Францішку Багушэвічу ў Смаргоні і інш.
Лаўрэат прэміі Саюзнай Дзяржавы (2010).