Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — універсітэцкі гарадок, які знаходзіцца на Плошчы Незалежнасці ў г. Мінску. Уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Універсітэцкі гарадок
Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Будынак рэктарата БДУ
Будынак рэктарата БДУ
53°53′39″ пн. ш. 27°32′48″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Сцяг Мінска Мінск; Плошча Незалежнасці, 4
Архітэктар гл. у тэксце
Будаўніцтва 19281979 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 1а1Е400609шыфр 1а1Е400609
Map

Сённяшні комплекс уяўляе сабой квартал паміж плошчай Незалежнасьці і Прывакзальнай плошчай і ўключае будынак рэктарату, ФМА, галоўны, фізічны, хімічны, геаграфічны корпусы, і адміністратыўныя будынкі. Таксама БДУ належыць шэраг будынкаў па-за комплексу.

Гісторыя

правіць
 
Будынак геаграфічнага факультэта

Першыя карпусы БДУ (галоўны корпус і карпусы асобных факультэтаў) пабудаваныя ў 1928—1931 гадах (архітэктары I. Запарожац, Г. Лаўроў) па праекце, які быў адабраны ў выніку Усесаюзнага конкурсу (1926). У аснове кампазіцыі комплексу — павільённы прынцып.

Першапачаткова ўніверсітэцкі гарадок павінны былі фарміраваць 16 будынкаў сярод зялёных насаджэнняў. Простай і выразнай схеме будынкаў адпавядала лаканічнае па форме дойлідства фасадаў, пазбаўленых дэкору, але атрымалася пабудаваць толькі 5 — медыцынскі, анатамічны, галоўны корпус і сенняшнія Інстытут ядзерных праблем і будынак факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі.

Разбураныя ў ІІ Сусветную вайну будынкі былі адноўлены ў 1945—1949 гадах, унутраная планіроўка захавалася, аднак былі часткова зменены фасады — былі прададзены рысы неакласіцызму (архітэктар С. Баткоўскі).

 
Галоўны корпус БДУ

У 1962 годзе пабудаваны новы шасціпавярховы складанай канфігурацыі плана галоўны корпус (архітэктары М. Бакланаў, А. Духан, інжынер Н. Мароз), у якім размешчаныя 330 аўдыторый, кабінеты, лабараторыі, актавая зала на 1000 месцаў, бібліятэка, чатыры чытальныя залы, спартыўная зала. У вырашэнні галоўнага фасаду, які выходзіць на пл. Незалежнасці, выкарыстаны вертыкальныя чляненні—лапаткі, што адпавядае характару архітэктуры размешчанага насупраць Дома ўраду. Пасля былі ўзведзены фізічны, хімічны карпусы. Сярод апошніх — пабудованы ў 2012 годзе хмарачос ФМА.

Пад час пабудовы Мінскага метрапалітэну былі знесеныя медыцынскі корпус і часткова сённяшні будынак Інстытута ядзерных праблем. Аднак на гэтым не скончылася — анатамічны корпус быў пашкоджаны і таксама быў знесены. Такім чынам сення засталося толькі 2 будынка з першапачатковага праекту (былы галоўны корпус быў перададзены БДПУ).

Будынкі БДУ у іншых раёнах Мінска

правіць
 
Корпус хімічнага факультэта па вул. Ленінградскай

Па вул. Ленінградскай пабудаваны корпус хімічнага факультэта (архітэктар Н. Дзяменцьева). У 1970-я гады за кальцавой дарогай у раёне в. Шчомысліца пабудаваны дзевяціпавярховы прастакутны ў плане корпус НДІ прыкладных фізічных праблем і радыёфізічнага факультэта (1974, архітэктар П. Бяляеў), васьміпавярховы прастакутны ў плане навучальна-лабараторны корпус (1979, архітэктар М. Вінаградаў), трынаццаціпавярховы будынак інтэрната.

З 1992 года вядзецца будаўніцтва новага ўніверсітэцкага гарадка па адзіным генплане (кіраўнік аўтарскага калектыву архітэктар А. Сабалеўскі). На тэрыторыі 150 га у раёне праспекта Дзяржынскага і кальцавой дарогі створаныя вучэбная, культурна-спартыўная, жылая і навукова-вытворчая зоны.

Літаратура

правіць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Белорусский государственный университет: Хроника событий (1919—1989) / Под ред. Ф. Н. Капуцкого и др.— Мн.: Университетское, 1990.— 238 с. — ISBN 5-7855-0561-4.
  • Гісторыя і сучаснасць чырвонага дома Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта / Ю. В. Тамковiч, А. А. Яноўскi // Человек в социокультурном измерении, 2, 2022. ― С. 32-47.
  • Спроба рэканструкцыі карты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1921―1941 гг. / Ю.В. Тамковіч // Беларускі гістарычны часопіс: навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, РУП "Выдавецтва “Пачатковая школа”, Інстытут гісторыі НАНБ, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — 2021. ― № 10. ― С. 18―27
  • «Асінстрой беларускай навукі»: ўніверсітэцкія будоўлі 1920-1930-х гадоў / Ю.В. Тамковіч // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі: да 955-годдзя горада. Зборнік навуковых артыкулаў / Нац. акад. Навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. Р.А. Аляхновіч; рэдкал.: В. Л. Лакіза [і інш]. - Мінск: Беларуская навука, 2023. ― 545 c.

Спасылкі

правіць