Міхаіл Кліменцьевіч Вінаградаў
Міхаіл Кліменцьевіч Вінаградаў (28 студзеня 1944, в. Навасады, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць — 29 кастрычніка 2020[1]) — беларускі архітэктар. Двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2004, 2008). Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (2018).
Міхаіл Кліменцьевіч Вінаградаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 студзеня 1944 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 кастрычніка 2020 (76 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьМарыў стаць ваенным лётчыкам-знішчальнікам, паступаў у Качынскае лётнае вучылішча , але не прайшоў па здароўі[2].
З 1961 года працаваў на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній вучнем токара, токарам I і II разрадаў. У 1964 годзе паступіў на дзённае архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута. На старшых курсах пачаў працаваць. З 1967 года працаваў як тэхнік-архітэктар у Ваенпраекце № 92 г. і як інжынер-архітэктар у інстытуце «Белкааппраект». Скончыў БПІ ў 1968 годзе (выкладчыкі архітэктурных дысцыплін: А. П. Воінаў, Н. М. Макляцова, Ю. В. Шпіт)[3].
У час навучання ажаніўся і завёў сына. Пасля заканчэння вучобы узяў накіраванне ў інстытут «Ташдзіпрагар» у Ташкенце (архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы), разумеючы, што ў горадзе, разбураным катастрафічным землетрасеннем 1966 года, будзе шмат цікавай працы. Акрамя таго маладым спецыялістам абяцалі асобную кватэру, а ў Мінску з жыллём былі вялікія цяжкасці[2].
Аднаўляць разбураны Ташкент з'ехаліся суперадмыслоўцы з Масквы, Ленінграда, з сібірскіх гарадоў. Узровень праектавання быў найвышэйшы. Я вельмі задаволены, што апынуўся ў гэты момант там. Гэта быў цудоўны старт. |
У 1972 годзе вярнуўся ў Беларусь, працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект» (старшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў). З 1979 года начальнік аддзела ўзгаднення праектаў і горадабудаўнічага савета Галоўнага архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення Мінгарвыканкама; З 1981 года зноў галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Белдзяржпраект»; з 1986 года галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскпраект»; з 1998 года дырэктар праектнага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Творчая майстэрня архітэктара Вінаградава М. К.» (вул. Старажоўская, 8-74/а)[3].
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1974 года[3]. Пражываў у Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: канцэпцыя забудовы комплексу ВДНГ Узбекскай ССР у Ташкенце (1970, у сааўтарстве з Б. Р. Улькіным , Цуладзэ, Н. Легастаевай)[3]; эксперыментальны жылы дом па вул. Наваі ў Ташкенце (1972)[4]; праект павільёна «Баваўнаводства» ВДНГ Узбекскай ССР (1975)[3]; корпус прыродазнаўчых факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1979)[4]; гісторыка-археалагічны комплекс «Старажытнае Бярэсце» на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці (1980, у сааўтарстве з В. У. Крамарэнкам, У. І. Шчарбіна), кінатэатр «Масква» ў г. Мінску (1982, у сааўтарстве з В. У. Крамарэнкам, У. І. Шчарбіна); канцэпцыя забудовы навукова-вытворчай зоны і шэраг будынкаў акадэмгарадка АН БССР (1980—1982). У аўтарскім калектыве з архітэктарамі (1982, у сааўтарстве з І. К. Вінаградавым, Б. С. Паповым, Г. Б. Гераўкерам, С. С. Жураўлёвым, Н. Яснагародскай); распрацоўка будаўнічых праектаў Інстытута біяарганічнай хіміі, Інстытута геахіміі і геафізікі, корпус агульнага прызначэння зоны інстытутаў хімічных навук, спецкорпус Інстытута біяарганічнай хіміі, Інстытут генетыкі і цыталогіі, корпус мадэльных установак, комплекс фітатрона і інш. (1983—1988, у сааўтарстве з І. К. Вінаградавым , Г. Б. Гераўкерам, С. С. Жураўлёвым), санаторыя «Белая Русь» на воз. Нарач (1986, у сааўтарстве з І. К. Вінаградавым); адміністрацыйна-тэхнічны комплекс Мінскай цэнтральнай мытні . У суаўтарстве з архітэктарам (1993, у сааўтарстве з А. Брыгадным); піўзавод АП НДІ ПКД у пасёлку Вялікае Сціклева (у сааўтарстве з Э. Мядзведзевым, чыгуначны вакзал з падземным узроўнем і комплексным добраўпарадкаваннем прывакзальных плошчаў у г. Мінску(2000—2002, у сааўтарстве з В. У. Крамарэнкам , І. К. Вінаградавым); будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2003—2006, у сааўтарстве з В. У. Крамарэнкам). Помнік Францыску Скарыну (2006, у сааўтарстве са скульптарам А. В. Дранцам, архітэктарам В. У. Крамарэнкам); Шматфункцыянальны комплекс у граніцах вуліц Вакзальная—Талстога—завулак Спартыўны, комплекс будынкаў «Белгазпрамбанка» па вул. Прытыцкага, 60/2 (у сааўтарстве з Э. Мядзведзевым, Я. Вінаградавым) — усе ў Мінску[3].
Узнагароды і прэміі
правіцьДвойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2004, у аўтарскім калектыве) — за архітэктурны праект галоўнага корпуса чыгуначнага вакзала ў г. Мінску, здадзенага ў эксплуатацыю ў 2003 годзе і праект будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2009) у г. Мінску. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» за праект будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (2018)[3]. Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ БССР, дыпломам СА СССР[4].
Сям’я
правіцьБрат архітэктара Івана Кліменцьевіча Вінаградава. У шлюбе з Валянцінай Сцяпанаўнай мае сына Яраслава, таксама архітэктара[2].
Зноскі
- ↑ minsknews.by Архівавана 1 лістапада 2020.
- ↑ а б в ВСЕ ИЛИ НИЧЕГО — ФИЛОСОФИЯ ЛИДЕРА МИХАИЛА ВИНОГРАДОВА
- ↑ а б в г д е ё Виноградов Михаил Климентьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б в Виноградов Михаил Климентьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- Виноградов Михаил Климентьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Виноградов Михаил Климентьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
правіць- Вінаградаў Міхаіл Кліменцьевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»