Георгій Барысавіч Гераўкер

(Пасля перасылкі з Г. Б. Гераўкер)

Георгій Барысавіч Гераўкер (14 ліпеня 1952 — 5 красавіка 2013) — беларускі архітэктар.

Георгій Барысавіч Гераўкер
Дата нараджэння 14 ліпеня 1952(1952-07-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 красавіка 2013(2013-04-05) (60 гадоў)
Грамадзянства
Бацька Барыс Іосіфавіч Гераўкер[d]
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1974 годзе БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура». З 1974 года архітэктар, з 1981 — галоўны архітэктар праектаў інстытута «Белдзяржпраект».

Член Саюза архітэктараў Беларусі.

Творчасць

правіць
 
Комплекс інстытутаў біяарганічнай хіміі, геахіміі і геафізікі Акадэміі навук БССР

Асноўныя працы: пасёлак нафтавікоў Лангепас у Цюменскай вобласці, двухзальны кінатэатр на 600 месцаў, пасёлак чыгуначнікаў на станцыі Муякан на трасе БАМа, комплекс будынкаў НДІ хімічнага профіля акадэмгарадка АН БССР у г. Мінску (1980), рэканструкцыя лячэбнага корпуса на 320 коек НДІТА г. Мінска, рэканструкцыя карпусоў 4-й гарадской клінічнай бальніцы з будаўніцтвам новага ўралагічнага корпуса, медыцынскі цэнтр «Нардзін», праект рэканструкцыі карпусоў 9-й ГКБ па вул. Сямашкі з прыбудовай кардыёхірургічнага аперблока і блока трансплантацыі ствалавых клетак, санаторыя-прафілакторый у пасёлку Траскоўшчына Мінскага раёна, спальны корпус і рэканструкцыя спелеалячэбніцы ў горадзе Салігорску.

Узнагароды

правіць

Быў удзельнікам Будаўнічай выстаўкі БССР, па яе выніках узнагароджаны дыпломам першай ступені за праект комплексу навукова-вытворчай зоны АН БССР. Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (2012).

Сям’я

правіць

Сын мастака Барыса Іосіфавіча Гераўкера (19202018), брат дызайнера Уладзіміра Барысавіча Гераўкера (19472009)[крыніца?].

Літаратура

правіць
  • Геравкер Георгий Борисович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)