Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

(Пасля перасылкі з БПІ)

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (ранейшая назва — Беларускі політэхнічны інстытут) — адзін з самых буйных універсітэтаў Беларусі і галоўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынерна-тэхнічнага профілю. Знаходзіцца ў Мінску, галоўны корпус размешчаны па праспекце Незалежнасці, 65. Комплекс будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Лагатып БНТУ.png
Belarusian National Technical University Main Building 2018.jpg
Заснаваны 1920
Рэктар Сяргей Васільевіч Харытончык
Студэнты 28 000
Узнагароды Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сайт bntu.by
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

 
Будаўніцтва Політэхнічнага інстытута ў 1935 годзе. Пасля вайны будынак істотна рэканструяваны ў стылі савецкага класіцызму (цяпер галоўны корпус)

У 1920 годзе Мінскае політэхнічнае вучылішча перетворана ў Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут (БДПІ). У 1922 годзе рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі, на базе якога, а таксама мінскіх энергетычнага, будаўнічага, брыкетнага, хіміка-тэхналагічнага, харчовай прамысловасці і Горацкага водна-меліярацыйнага інстытутаў (утвораных у 1930—1931 гадах) у 1933 годзе створаны Беларускі політэхнічны інстытут.

У 1991 годзе Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут перетвораны ў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (БДПА) (пастановай Савета Міністраў БССР ад 17 красавіка 1991 г. № 149). У 1997 годзе Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі нададзены статус вядучай інжынерна-тэхнічнай навучальнай установы ў нацыянальнай сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 1997 г. № 6). У 2002 годзе Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія ператворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (БНТУ) (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 165 ад 1 красавіка 2002 г.).

ФакультэтыПравіць

РэктарыПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць