Прыборабудаўнічы факультэт БНТУ

Прыборабудаўнічы факультэт БНТУ (ПБФ БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Прыборабудаўнічы факультэт
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Заснаваны 1976
Дэкан Аляксандр Іванавіч Свістун
Адрас Мінск, вуліца Якуба Коласа, 67
bntu.by/psf/item/psf.html

Гісторыя

правіць
 
Прыборабудаўнічы факультэт БНТУ

Развіццё аптычнай прамысловасці ў БССР зрабіла неабходным падрыхтоўваць ў рэспубліцы інжынерных кадраў для прыборабудавання. У 1976 годзе ў Беларускім політэхнічным інстытуце быў створаны оптыка-механічны факультэт. У сувязі з далейшым пашырэннем пераліку запатрабаваных прыборабудаўнічых спецыяльнасцей у 1978 годзе быў адкрыты інжынерна-фізічны факультэт. У 1984 годзе оптыка-механічны і інжынерна-фізічны факультэты былі аб’яднаны ў адзін — інжынерна-фізічны, які ў наступным годзе быў перайменаваны ў прыборабудаўнічы факультэт.

Склад факультэта

правіць

Факультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:

  • Інжынерная матэматыка
  • Інфармацыйна-вымяральная тэхніка і тэхналогіі
  • Канструяванне і вытворчасць прыбораў
  • Лазерная тэхніка і тэхналогія
  • Мікра- і нанатэхніка
  • Стандартызацыя, метралогія і інфармацыйныя сістэмы
  • Эксперыментальная і тэарэтычная фізіка

Дэканы

правіць

Спасылкі

правіць