Пётр Іванавіч Яшчарыцын
Пётр Іванавіч Яшчарыцын (30 чэрвеня 1915, г. Людзінава, Калужская вобласць — 5 верасня 2005) — беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Акадэмік АН БССР (1974, член-карэспандэнт з 1969), доктар тэхнічных навук (1963), прафесар (1964). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1972)[1].
Пётр Іванавіч Яшчарыцын | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 верасня 2005 (90 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | прафесар, акадэмік АН БССР |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Арджанікідзэградскі (цяпер Бранскі) машынабудаўнічы інстытут у 1941 годзе. З 1952 года дырэктар 11-га Дзяржаўнага падшыпнікавага завода ў Мінску, з 1962 рэктар і адначасова загадчык кафедрай БПІ, з 1976 выконваючы абавязкі, з 1977 акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьПрацы па пытаннях уплыву тэхналагічнай спадчыннасці на эксплуатацыйныя ўласцівасці дэталяў машын, тэхналогіі машынабудавання, пытанням удасканалення фінішных аперацый механічнай апрацоўкі дэталяў, шліфаванню дэталяў, даўгавечнасці шліфаваных дэталяў, тэхналогіі вытворчасці падшыпнікаў качэння, надзейнасці транспартных прылад аўтаматычных ліній. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963-67 і ў 1971-75 гадах[1].
Навуковыя працы
правіць- Надёжность транспортных устройств автоматических линий. — Мн., 1966 (совм. с В. С. Мадорским)
- Шлифование металлов. — 2 изд. — Мн., 1970 (совм. с Е. А. Жалнеровичем)
- Основы технологии механической обработки и сборки в машиностроении. — Мн., 1974
- Технологическая наследственность в машиностроении. — Мн., 1977 (совм. с Э. В. Рыжовым, В. И. Аверченковым)
- Основы проектирования технологических комплексов в машиностроении / П. И. Ящерицын, Л. М. Акулович, М. Л. Хейфец. — Минск, 2006. (1Н//43704(039))
Узнагароды
правіць- Дзяржаўная прэмія БССР 1978;
- Ордэн Францыска Скарыны 2000 года за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, падрыхтоўку навуковых кадраў
Зноскі
Літаратура
правіць- К. И. Баландин. Ящерицын Пётр Иванович – ректор БПИ в 1962– 1976 гг. // Биографии ректоров БПИ — БГПА — БНТУ (руск.). — Минск: БНТУ, 2018. — С. 11—12. — 15 с.
- Национальная Академия наук Беларуси : персональный состав. — Мн., 2003. — С. 178.
- Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 792. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Национальная Академия наук Беларуси : персональный состав. — Минск, 2003. — С. 178.
- Основы проектирования технологических комплексов в машиностроении / П. И. Ящерицын, Л. М. Акулович, М. Л. Хейфец. — Минск, 2006. (1Н//43704(039))
Спасылкі
правіць- Пётр Іванавіч Яшчарыцын у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Гісторыя БНТУ