Факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі БНТУ
Факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі БНТУ (ФГСЭ БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі | |
---|---|
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | |
Заснаваны | 1933 |
Дэкан | Андрэй Андрэевіч Калагрыўка |
Адрас | Мінск, вуліца Якуба Коласа, 14 |
Факультэт быў створаны ў 1933 годзе на базе Мінскага тарфянога інстытута і Горацкага водна-меліярацыйнага інстытута як торфамеліярацыйны факультэт. Сваю сучасную назву факультэт набыў у 2005 годзе.
Склад факультэта
правіцьФакультэт мае ў сваім складзе наступныя кафедры:
- Англійская мова № 1
- Горныя машыны
- Горныя работы
- Інжынерная экалогія
Дэканы
правіць- Іосіф Майсеевіч Ліўшыц (1938—1941)
- Барыс Аляксандравіч Багатаў (2002—2005)
- Пётр Васільевіч Цыбуленка (2007—2019)
- Андрэй Андрэевіч Калагрыўка (з 2019)
Спасылкі
правіць- Факультэт горнай справы і інжынернай экалогіі БНТУ Архівавана 8 кастрычніка 2020. на сайце БНТУ