Савецкі раён (Мінск)
Савецкі раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў паўночнай частцы горада паміж вуліцамі Карастаянавай, Крапоткіна, праспектам Машэрава, вуліцамі Казлова, Платонава, праспектам Незалежнасці, вуліцамі Сурганава, Якуба Коласа, Лагойскім трактам (у сучасных граніцах з 1977). Асноўныя магістралі — праспект Незалежнасці, вуліцы Багдановіча, Якуба Коласа, Веры Харужай, Сурганава (2-е гарадское кольца).
Савецкі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Статус | гарадскі раён | ||
Уваходзіць у | |||
Дата ўтварэння | 1938 | ||
Кіраўнік | Сяргей Анатольевіч Хільман | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Афіцыйны сайт |
Створаны ў 1938 пад назвай Варашылаўскі (адзін з трох старэйшых раёнаў Мінска), у 1961 атрымаў цяперашнюю назву. Плошча: 1,3 тыс. га, у тым ліку больш за 0,5 тыс. га зялёных насаджэнняў. Насельніцтва: 158 тыс. чалавек.
Гісторыя
правіць1940 — адкрыццё Мінскага радыёзавода (з 1957 — МПА імя Леніна, з 1992 — ВА «БелВАР», з 1997 ААТ МПЗ).
1945 — утвораны інстытут «Белсельпраект».
1956 — увод першай чаргі Паліграфкамбіната імя Я. Коласа; будуецца завод матэматычных машын (цяпер — завод імя Арджанікідзэ; адкрыццё руху трамваяў па тэрыторыі раёна.
1958 — створана школа міліцыі МУС СССР (цяпер — Акадэмія МУС Беларусі).
1964 — створаны РТІ (цяпер — БДУІР); адкрыты ЦУМ.
1968 — утвораны інстытут «Белкамунпраект».
1974 — заснавана Мінскае вытворчае аб'яднанне вылічальнай тэхнікі.
1975 — адкрыццё кінатэатра «Кастрычнік».
1980 — адкрыццё крытага Камароўскага рынка і ўніверсама «Рыга».
1981 — увод у дзеянне Цнянскага вадасховішча — першай чаргі Сляпянскай воднай сістэмы.
1983 — адкрыццё адзінай у краіне студэнцкай паліклінікі.
1984 — увод першай лініі метрапалітэна.
1997 — завяршэнне будаўніцтва другой чаргі ЦУМ «Мінск».
Эканоміка
правіцьНа тэрыторыі раёна размяшчаюцца 16 прамысловых прадпрыемстваў, 14 будаўнічых арганізацый, 4 прадпрыемствы транспарту і сувязі, каля 500 гандлёвых прадпрыемстваў (у тым ліку Камароўскі рынак, ЦУМ «Мінск»).
Культурны ўплыў
правіцьУ Савецкім раёне знаходзяцца Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў, 9 праектных і навукова-даследчых інстытутаў, 5 бібліятэк. Дом друку, Дом прэсы, кінатэатр «Кастрычнік», Белдзяржфілармонія, Палац мастацтваў.