Вуліца Сурганава (Мінск)

вуліца ў Мінску, Беларусь

Вуліца Сурганава — вуліца ў Савецкім і Першамайскім раёнах Мінска, частка другога гарадскога кольца. Названа ў гонар Фёдара Анісімавіча Сурганава (1911—1976), савецкага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху Беларусі, старшыні прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, намесніка старшыні прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

Сурганава
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Minsk Metro First Line logo.svg Акадэмія навук
Назва ў гонар Фёдар Анісімавіч Сурганаў
Дзяржаўныя ўстановы Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Сурганава бярэ пачатак ад скрыжавання з вуліцай Акадэмічнай і заканчваецца на плошчы Бангалор.

ЗабудоваПравіць

 
Вышынны будынак грамадскіх інстытутаў НАН Беларусі ў забудове
 
Універсам «Рыга» да перабудовы
 
Будынак інстытутаў Белдзіпрадар і Дзіпрасувязь

Цікавыя фактыПравіць

У ноч на 11 жніўня 2020 года падчас пратэстаў ля ўніверсама «Рыга» на скрыжаванні вуліц Сурганава і Бяды былі спробы пабудаваць барыкады і абараняць іх ад АМАПа. У выніку барыкады былі разбураны вадамётамі, а некаторыя пратэстуючыя і жыхары навакольных дамоў і інтэрнатаў пацярпелі ад гумавых куляў і светлашумавых гранат.

Зноскі

  1. а б в г Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

СпасылкіПравіць