Уладзімір Паўлавіч Пушкін

(Пасля перасылкі з У. Пушкін)

Уладзімір Паўлавіч Пу́шкін (нар. 16 сакавіка 1936, г. Горкі) — беларускі архітэктар.

Уладзімір Паўлавіч Пушкін
Дата нараджэння 16 сакавіка 1936(1936-03-16) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
сярэбраны медаль ВДНГ

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1960 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. У 19601963 галоўны архітэктар праектаў у Магілёўскім аблпраекце, у 19631985 у інстытуце «Белдзяржпраект» (старшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў), з 1985 года кіраўнік архітэктурнай майстэрні ў інстытуце «Мінскпраект».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

правіць
 
Будынак інстытутаў Белдзіпрадар і Дзіпрасувязь

Асноўныя работы: распрацоўка серый 5- і 9-павярховых буйнапанэльных жылых дамоў 1-464А, 1-464Д для Салігорска і Наваполацка; БР 464А для Брэста, 152 буйнапанэльных 9-павярховых жылых дамоў і блок-секцый для Гомеля (19751979), серыі БО[удакладніць] для Бабруйска (19761979); серыя 90 буйнапанэльных жылых дамоў і блок-секцыя для Брэста, Гродна і іншых гарадоў БССР (1975—1980, у сааўтарстве; сярэбраны медаль ВДНГ СССР, 1983); Каталога ўніфікаваных тыпавых канструкцый і базіснай наменклатуры. Распрацаваў універмаг па вул. Першамайскай у Магілёве (1963); комплекс будынкаў праектных інстытутаў «Белдзіпрадор» і «Дзіпрасувязь» па вул. Сурганава (19731976), 16-павярховыя жылыя дамы па вул. В. Харужай (19741979), праекты 20-павярховых жылых дамоў з маналітнага бетону ў мікрараёне Вяснянка (1988, у сааўтарстве) у Мінску, 14-павярховыя буйнапанэльныя жылыя дамы па вул. Маскоўскай у Брэсце (1982). і інш.

Узнагароды

правіць

Сярэбраны медаль выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР (ВДНГ СССР).

Зноскі

Літаратура

правіць