Першамайская вуліца (Магілёў)
Першамайская вуліца — цэнтральная вуліца горада Магілёва, яго галоўная транспартная магістраль.
Першамайская Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Ранейшыя назвы |
Шклоўская Дняпроўскі праспект Ульянавай-Крупскай |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьФарміраванне вуліцы пачалося ў XVI ст. на тэрыторыі Шклоўскага прадмесця Новага горада на поўнач ад цэнтральнай Гандлёвай плошчы (цяпер плошча Славы). Першапачаткова насіла назву Шклоўская, у часы Расійскай імперыі — Дняпроўскі праспект. У 1918 годзе перайменавана ў Першамайскую вуліцу, таксама ў савецкія часы насіла назву Ульянавай-Крупскай у гонар савецкага грамадскага дзеяча Надзеі Канстанцінаўны Крупскай, жонкі У. Леніна.
Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў адпаведнасці з генпланам сацыялістычнай рэканструкцыі горада 1936—1939 гадоў, паводле якога на яе скрыжаванні з праспектам Міру створаны новы грамадскі цэнтр — плошча Леніна з Домам Саветаў, пабудавана гасцініца «Дняпро». У пасляваенныя гады паводле генплана 1947—1950 гадоў пачалася рэканструкцыя вуліцы ад Савецкай плошчы (цяпер плошча Славы) да плошчы Леніна. У пачатку 1950-х гадоў пабудаваны жылы 143-кватэрны дом на пляцы паміж вуліцай Лазарэнкі і кінатэатрам «Чырвоная Зорка», на супрацьлеглым усходнім баку вуліцы — 5-павярховыя жылыя дамы з магазінамі на першых паверхах. Адначасова завершана рэканструкцыя плошчаў Леніна і Савецкай.
Пры рэканструкцыі вул. Першамайскай і прылеглых да яе кварталаў не ўдалося дасягнуць цэласнага ўзаемападпарадкаванага характару забудовы. І справа не ў тым, што новыя і пабудаваныя ў даваенны час збудавання вырашаны ў розным стылістычным характары. Прычына палягае ў тым, што шматпавярховыя жылыя дамы, як і грамадскія будынкі, пабудаваныя па праектах архітэктараў Л. Рымінскага, А. Семяненкі, Д. Саннікава ў 1950—1957 гадах, рэзка адрозніваюцца ад пабудаваных раней не толькі насычанасцю дэкаратыўных сродкаў, але галоўным чынам прынцыпамі аб’ёмна-прасторавай пабудовы[1].
У 1960—1970-я гады пабудаваны Дом палітычнай асветы на Тэатральнай плошчы, будынак Магілёўскага абласнога камітэта КПБ, 6-павярховы 80-кватэрны (з прадпрыемствамі бытавога абслугоўвання і магазінамі на 1-м паверсе) на скрыжаванні з вуліцай Міронава і 111-кватэрны жылыя дамы, універмаг.
У 1970—1980-я гады на ўчастку паміж плошчамі Леніна і Тэатральнай пашырана за кошт зносу з усходняга боку гістарычнай забудовы. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя гэтай часткі забудовы заснавана на кантрасце вышынных будынкаў на заходнім і падоўжных на усходнім баках вуліцы.
У 1981 годзе на ўчастку паміж вул. Мігая і Будзённага пабудаваны 9-12-павярховы жылы дом з прадпрыемствамі бытавога абслугоўвання, у 1984 годзе побач з гасцініцай «Дняпро» ўзведзены 12-павярховы жылы дом.
Размяшчэнне
правіцьПрацягласць 6350[удакладніць] м ад плошчы Славы да Шклоўскай шашы.
Забудова
правіцьВялікую ролю ў фарміраванні архітэктурных ансамбляў вуліцы адыгрываюць размешчаныя на ёй плошчы Славы, Тэатральная, Леніна, Прывакзальная, а таксама захаваныя помнікі архітэктуры XVII — пачатку XX стагоддзяў — будынкі былога акруговага суда (цяпер музей), чыгуначнага вакзала, гарадскога тэатра, жаночай гімназіі, дваранскага сходу, мемарыяльная арка. На вуліцы размешчаны таксама завод «Строммашына», Магілёўская аблдрукарня імя Спірыдона Собаля і інш.
Няцотны бок
правіць- Рэшткі Богаяўленскага манастыра (ХVІІ — ХІХ стагоддзі) у квартале, абмежаваным вуліцамі Першамайскай, Ленінскай, Болдзіна — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000008
- № 5 (вул. Болдзіна, 1) — жылы дом з выставачнай залай. На гэтым месцы знаходзіўся дом Цэйтліна[2], які валодаў модна-галантарэйнай крамай і гандляваў абуткам сусветна вядомай расійска-амерыканскай фірмы «Трохвугольнік». У гэтым доме размяшчалася гасцініца «Амерыканская» Гамшэя Абелевіча Модліна[3][4].
- № 7 — Будынак гарадскога тэатра (1886—1888) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000586
- № 11 — двухпавярховы дом Вільнера[3]. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 13 — двухпавярховы з мезанінам дом Мінахера[3]. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 15 — двухпавярховы дом Лур’е[3], у якім размяшчаліся пазыковая каса і тытунёвая крама Р. Ліўшыца[5]. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 17 — трохпавярховы дом Ідэльсона[3], у якім гандляваў сукном Марголін[5]. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 19 — двухпавярховы дом Ханіна. Частка ў двары — дом Сабалеўскага, друкарня Якава Натанавіча Падземскага (арандатары Шыфрын і Каган)[3][5]. Тут друкаваліся кнігі на рускай, польскай, беларускай мовах. У 1924 годзе будынак нацыяналізаваны. Верхні паверх выкарыстоўваўся як жылы, на ніжнім з савецкіх часоў размясцілася цырульня «Юнацтва» і гандлёвыя ўстановы[6]. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 21 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 23 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 23а — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 25 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 27 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 29 — гасцініца «Дняпро» (1940; архітэктары А. Брэгман, А. П. Воінаў).
- № 31 — 9-12-павярховы жылы дом з прадпрыемствамі бытавога абслугоўвання (1981, арх. І. Фралоў, Г. Борахаў).
- № 41 (бульвар Леніна, 6) — жылы дом (1938—1940) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000039
- № 59 — Магілёўскі абласны лячэбна-дыягнастычны цэнтр.
- № 61 — універмаг «Цэнтральны» (ЦУМ).
- № 71 — Дом Саветаў (1938—1940) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000039
- № 73 — Будынак былых жандарскіх казарм (да 1861). Цяпер у ім размяшчаецца Магілёўскі тэатр лялек. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000040
- № 75 — Царква Трох Свяціцеляў (1906—1909) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000041
- № 77 — Магілёўскі завод «Строммашына».
- № 83 — Будынак (пачатак ХХ стагоддзя). Цяпер у ім размяшчаецца тэлерадыёкампанія «Магілёў» — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000042
- № 85 — першапачаткова чатырохпавярховы будынак выканкама райсавета і райкама КПБ Ленінскага раёна. Перабудаваны, з’явіўся пяты псеўдамансардны паверх. Цяпер у ім размяшчаецца Эканамічны суд Магілёўскай вобласці.
- № 97 — будынак Магілёўскага аблспажыўсаюза (архітэктар В. Шаўчэнка)[7].
- № 125 — Будынак (пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000043
Цотны бок
правіць- № 8 — 7-9-павярховы будынак з 2-павярховай прыбудовай, у якой размяшчаецца Музей этнаграфіі. Пры будаўніцтве прыбудовы музея выкарыстаны рэшткі езуіцкага калегіума (падвалы, паўднёва-заходні дваровы фасад).
На гэтым участку існаваў дом Пасэ, у якім размяшчалася гасцініца «Францыя»[3].
- № 10 — Магілёўская абласная філармонія.
- № 12 — 4-5-павярховы 143-кватэрны жылы дом (1950—1954, архітэктар Л. Рымінскі). Раней на гэтым месцы размяшчаліся: у доме Каца — гасцініца «Лонданская», якая належала Гнесе Гіршаўне Манасзон[4], у доме Бако — «Маскоўская», якая належала Хаіму-Ёселю Файвелевічу Шэфтэлю[4], Грубіна — «Арлоўская», якая належала Мордуху Ляйбовічу Берліну[4], Гінсбурга — «Эрмітаж», якая належала Абелю Моўшавічу Гінзбургу[4][5][3].
- № 14 — Будынак кінатэатра «Чырвоная зорка» (1920-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000587
- № 18 — былы Дом культуры швейнай фабрыкі. Цяпер у будынку размяшчаецца Магілёўаўтадар.
- № 22 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 24 — Сярэдняя школа № 1 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 24а — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 26 — трохпавярховы дом Эбіна (першая палова ХІХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 28 — Паштамт (1961). Пабудаваны на аснове тыпавога праекта з перапрацоўкай фасадаў і інтэр’ераў[8].
- № 28а — Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт.
- № 30 — Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса.
- № 32 (вул. Крыленкі) — 5-павярховы 54-кватэрны жылы дом (1950—1955, арх. А. Семяненка).
- № 34 — Будынак былога дваранскага сходу (другая палова ХІХ стагоддзя). Цяпер у будынку размяшчаецца Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000038
- № 34а — гандлёвы цэнтр «Магніт».
- № 40/39 — жылы дом (1938—1940) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000039
- № 42/20 — жылы дом (1938—1940) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000039
- № 70 — Магілёўская аблдрукарня імя Спірыдона Собаля.
- № 82 — Дом культуры чыгуначнікаў
- № 152 — Прафесійны ліцэй № 9.
Помнікі
правіць- Бюст І. І. Гусакоўскага (1955) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Ж000036
- Магіла І. С. Лазарэнкі (1944), у скверы — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000037
- Мемарыяльная арка (1780), насупраць гасцініцы «Днепр» — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000585
- Мемарыяльная дошка на доме № 44 у гонар 100-годдзя з дня нараджэння П. А. Лярскага[9].
- Мемарыяльная дошка ахвярам фашызму на будынку аднаго з цэхаў завода «Строммашына» (вул. Першамайская, 77). Устаноўлена ў 1966 годзе. У час акупацыі горада нямецка-фашысцкія захопнікі стварылі на тэрыторыі прадпрыемства канцэнтрацыйны лагер, дзе загубілі сотні савецкіх грамадзян[10].
- Помнік Паўлу Масленікаву (1997; скульптар У. Лятун, архітэктар У. Чаленка).
Зноскі
- ↑ Воинов А. А. Жилищное строительство в Белорусской ССР: [Учеб, пособие для архит. спец, вузов и техникумов]. — Мн.: Выш. школа, 1980. — С. 96-97. — 224 с.
- ↑ Гісторыя Магілёўскага яўрэйства 2002, с. 171.
- ↑ а б в г д е ё ж Гісторыя Магілёўскага яўрэйства 2002, с. 172.
- ↑ а б в г д Иоффе Э. Г. По достоверным источникам: Евреи в истории городе Беларуси / Э. Г. Иоффе. — Мн.: Изд-во «Четыре четверти» 2001. — 352 с.: ил. ISBN 985-6089-81-6.
- ↑ а б в г Гісторыя Магілёўскага яўрэйства 2002, с. 169.
- ↑ Некаторыя звесткі з гісторыі будынкаў па вуліцам Ленінская і Першамайская г. Магілёва
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ В. Б. Ангелаў. Паштамт // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. Накцюрн — Скальскі. — 742 с. — 9 500 экз.
- ↑ Пётр Алексеевич Лярский(недаступная спасылка) (руск.) // ДУА «Сярэдняя школа № 21 Магілёва»
- ↑ 36. Мемарыяльная дошка архвярам фашызму // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Літаратура
правіць- Первомайская улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- История Могилевского еврейства: Документы и люди: Науч.-популяр. очерки и жизнеописания. В 2-х кн. Кн. 1. / Сост. А. Литин. — Мн.: Юнипак, 2002. — 688 с. — ISBN 985-6418-49-6.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Першамайская вуліца (Магілёў)