Дом Саветаў (Магілёў)

Дом Саветаў — будынак у цэнтры Магілёва, размешчаны на паўночным боку плошчы Леніна[1], па адрасе вул. Першамайская, 71. Пабудаваны ў 19381940 гг. паводле праекта архітэктара І. Лангбарда[1], помнік архітэктуры міжваеннага перыяду.

Славутасць
Дом Саветаў
Дом Саветаў у Магілёве
Дом Саветаў у Магілёве
53°54′35″ пн. ш. 30°20′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Архітэктар І. Лангбард
Будаўніцтва 19381940 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Праект збудавання ствараецца ў 1935 годзе ва ўмовах магчымага пераносу сталіцы БССР у Магілёў. Таму будынак быў спраектаваны ідэнтычна мінскаму Дому Урада. У 1938 годзе урад рэспублікі нават прыняў пастанаўленне аб пераносе сталіцы. У гэтых умовах з 1938 па 1940 гады ў цэнтральнай частцы Магілёва ўзводзіцца Дом саветаў для кіруючых органаў рэспублікі.

У пасляваены час Дом Саветаў заклаў аснову рэканструкцыі Магілёва.

У незалежнай Беларусі ў будынку знаходзіцца вышэйшы орган абласной улады — Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.

Архітэктура

правіць
 
Помнік У. І. Леніну перад будынкам

Дом Саветаў з'яўляецца дамінуючым у ансамблі плошчы Леніна. Будынак мае складанае планіровачнае вырашэнне. Яго кампазіцыя разгортваецца па выцягнутым эліпсе, утвараючы глыбокі курданёр. Да цэнтральнага прамавугольнага ў плане 8-павярховага аб'ёму прылягаюць 2 таксама прамавугольныя ў плане 7-павярховыя. Іх у сваю чаргу фланкіруюць паўкруглыя 5-павярховыя аб'ёмы, якія заканчваюцца невялікімі прамавугольнымі крыламі. Такім чынам утвараецца пірамідальная кампазіцыя з рытмічным нарастаннем паверхаў да цэнтра будынка. Разнастайныя па вышыні і форме аб'ёмы аб'яднаны адзіным дэкаратыўным матывам — шырокімі лапаткамі на ўсю вышыню будынка, размешчанымі ў прасценках. Аб'ёмы завершаны высокімі парапетамі, на цэнтральным — барэльефная выява герба БССР. У аснове планіровачнай структуры кожнага корпуса калідорная сістэма. Галоўны ўваход размешчаны ў цэнтры будынка, тут знаходзіцца цэнтральны вестыбюль, гардэроб і сістэма лесвіц за ліфтамі. У кожным корпусе свой асобны ўваход з невялікімі вестыбюлем і лесвіцай[1].

Зноскі

  1. а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць