Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Магілёў)
(Пасля перасылкі з Помнік У. І. Леніну, Магілёў)
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Магілёве, размешчаны на плошчы Леніна.
Помнік | |
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну | |
![]() | |
53°54′33,80″ пн. ш. 30°20′34,94″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Скульптар | П. Сабсай |
Дата заснавання | 1957 |
Дата пабудовы | 1957 год |

Помнік перад Домам Саветаў
Устаноўлены ў 1957 г. (скульпт. П. Сабсай, арх. В. Волчак; бронза, граніт; агульная вышыня 12 м, вышыня скульптуры 4,5 м). П'едэстал абліцаваны гранітам. Скульптура вырашана строга і лаканічна. У. І. Ленін паказаны ў спакойнай паставе, галава крыху прыўзнята, позірк скіраваны ўдалячынь. Левая рука характэрным рухам сціскае штрыфель расшпіленага пінжака, у апушчанай правай — кніга. Сродкамі пластыкі імкнуліся адлюстраваць унутраную сілу і веліч правадыра. Помнік звязаны з планіроўкай плошчы і архітэктурай Дома Саветаў.
ЛітаратураПравіць
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх