Архітэктурны аб’ём
Архітэктурны аб’ём — кампазіцыйны сродак арганізацыі прасторы, якая мае канкрэтнае функцыянальнае прызначэнне. Характарызуецца развіццём формы па каардынатных напрамках, а знешняя прастора кампазіцыйна яму падпарадкоўваецца. Вызначэнне суадносін аб’ёму і прасторы заснаваны на візуальным іх параўнанні.
У архітэктуры вылучаюцца 3 асноўныя кампазіцыйныя варыянты архітэктурнага аб’ёму, якія адрозніваюцца характарам узаемадзеяння аб’ёму і міжаб’ёмный прасторы:
- адносна замкнёныя, якія падапарадкаваны форме аднаго простага ці складанага геаметрычнага цела;
- архітэктурны аб’ём, які з’яўляецца спалучэннем некалькіх геаметрычных цел, падпарадкаваных адной форме;
- некалькі асобных аб’ёмаў пры ясна выяўленай падпарадкаванасці міжаб’ёмнай прасторы.
Унутрная прастора аб’ёму звычайна ўплывае на яго форму, але не абавязкова адпавядае яму. Знешні аб’ём разам з унутранай прасторай ўтвараюць аб’ёмна-прасторавую структуру будынка. Архітэктурны аб’ём выконвае не толькі ролю своеасаблівай агароджы ўнутранай прасторы, але і з’яўляецца носьбітам пэўнай мастацкай канцэпцыі.
Будаўнычым аб’ёмам будынка (кубатура) (англ.: architectural volume (of a building)) лычыцца вынік будаўнічай плошчы (для шматпавярховых будынкаў гэта плошча тыпавога паверха) на вышыню ніжняга паверха (склепа) і сярэднюю вышыню даху з улікам рознай паверхавасці.
Літаратура
правіць- Волошин В. Ф., Зельтен Н. А. Словарь архитектурно-строительных терминов. — М.: Высш. шк., 1990. — 188 с.: ил.
- Аб’ём архітэктурны // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.