Дом па Першамайскай вуліцы, 8 (Магілёў)
Дом па Першамайскай вуліцы, 8 — жылы дом у гістарычным цэнтры Магілёва. 9-павярховы дом, да якога далучаны 2-павярховы будынак музея этнаграфіі, пабудаваны ў 1985 годзе на месцы, дзе знаходзіліся былі мураваныя будынкі езуіцкага калегіума: касцёл Святога Ксаверыя і двухпавярховы корпус (1725 г.). Касцёл і часткова корпус калегіума разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пры будаўніцтве прыбудовы музея выкарыстаны рэшткі калегіума (падвалы, паўднёва-заходні дваровы фасад).
Дом па Першамайскай вуліцы, 8 | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Аляксандр Фёдаравіч Юрын |
Мемарыяльная дошка дзекабрыстам
правіцьУстаноўлена ў 1980 г. У студзені 1826 г. у будынку былога калегіума следчая камісія вяла допыт дзекабрыстаў — членаў «Паўднёвага таварыства», удзельнікаў паўстання Чарнігаўскага палка, якое адбылося 29 снежня 1825 г. Сярод афіцэраў былі 3 галоўныя кіраўнікі паўстання: падпаручнік М. П. Бястужаў-Румін, падпалкоўнік С. I. Мураўёў-Апостал і падпалкоўнік у адстаўцы М. I. Мураўёў-Апостал, а таксама падпалкоўнік А. 3. Мураўёў, прапаршчык Ф. Ф. Вадкоўскі, капітан А. Ф. Фурман, падпаручнік Д. А. Малчанаў, прапаршчык Я. А. Драгаманаў, афіцэр А. А. Лебедзеў і інш. Усяго праз следчую камісію ў Магілёве прайшло каля 70 дзекабрыстаў. Для далейшага следства яны былі вывезены ў Пецярбург.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.