Фёдар Фёдаравіч Вадкоўскі
Фёдар Фёдаравіч Вадкоўскі (1 (13) мая 1800, с. Пятніцкае, Арлоўская губерня (Паводле іншых звестак Віцебская губерня[1] — 8 (20) студзеня 1844, с. Аёк , Іркуцкая губерня) — паэт[2], музыкант, прапаршчык Нежынскага конна-егерскага палка (1825); дзекабрыст. Асуджаны па 1 разраду .
Фёдар Фёдаравіч Вадкоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 (13) мая 1800 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 8 (20) студзеня 1844 (43 гады) |
Месца смерці | с. Аёк , Іркуцкая губерня |
Бацька | Fyodor Vadkovsky[d] |
Маці | Yekaterina Ivanovna Chernysheva[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСям’я
правіцьПаходзіў з дваранскай сям’і[2]. Сярэдні сын сапраўднага тайнага саветніка, камергера і сенатара Фёдара Фёдаравіча Вадкоўскага (1764—1806) і Кацярыны Іванаўны Вадкоўскай (нар. 1766) народжанай графіні Чарнышовай . Нарадзіўся ў с. Пятніцкае (Ізвалы) блізу Яльца Арлоўскай губерні.
Малодшы брат Івана Фёдаравіча і старэйшы — Аляксандра Фёдаравіча (таксама асуджанага па справе дзекабрыстаў) Вадкоўскіх .
Сёстры Вадкоўскіх — Соф’я Фёдараўна Вадкоўская-Безабразава-Ціміразева і Кацярына Фёдараўна Вадкоўская-Крыўцова актыўна ўдзельнічалі ў лёсе братоў-дзекабрыстаў праз сваіх мужоў-губернатараў. Яны блізка сябравалі з А. С. Пушкіным, В. А. Жукоўскім. Пасаджаным бацькам на вяселлі Кацярыны быў гісторык М. М. Карамзін. А яе адзіная дачка — Соф’я Мікалаеўна Крыўцова стала жонкай Пампея Мікалаевіча Бацюшкава , своднага брата паэта К. М. Бацюшкава.
Адукацыя і воінская служба
правіцьПачатковую адукацыю атрымаў у Маскоўскім універсітэцкім пансіёне (1810—1812)[2] і ў Галоўным нямецкім вучылішчы св. Пятра (1815—1818). З 25 студзеня 1818 года падпрапаршчык л.-гв. Сямёнаўскага палка. У Кавалергардскі полк[2] пераведзены 20 красавіка 1820 года юнкерам, 27 жніўня 1820 года эстандарт-юнкер, карнет з 1 студзеня 1822 года. 19 чэрвеня 1824 года пераведзены ў Нежынскі конна-егерскі полк прапаршчыкам за жарты на адрас цара і сатырычную песню.
Дзекабрысцкае таварыства
правіцьЧлен Паўночнага таварыства з 1823 года. Ва ўправе Паўднёвага таварыства з 1824 года. Быў прыхільнікам радыкальнай праграмы — знішчэння царскай сям’і і ўсталявання рэспубліканскага ладу ў Расіі[2].
У пачатку снежня 1825 года знаходзіўся ў Курску, дзе і быў арыштаваны 11 снежня па даносе Шэрвуда . Шэрвуд пазнаёміўся з Вадкоўскім, ад якога даведаўся аб таемным таварыстве, у снежні 1824. Вадкоўскі ўтрымліваўся спачатку ў Шлісельбургу, потым у Петрапаўлаўскай крэпасці. Асуджаны па I разраду на смяротнае пакаранне, па канфірмацыі 10 чэрвеня 1826 г. на вечную катаргу, 22 жніўня 1826 г. тэрмін скарочаны да 20 гадоў. З 27 ліпеня 1826 г. утрымліваўся ў Кексгольмскай крэпасці, з 24 красавіка наступнага года — у Шлісельбургу.
У Сібір быў адпраўлены 17 лістапада 1827 года, прыбыў у Чыцінскі астрог 5 студзеня 1828 года, у Пятроўскі Завод — у верасні 1830 года. Адзін з арганізатараў Малой арцелі . У Пятроўскім заводзе чытаў курс лекцый па астраноміі. 8 лістапада 1832 года тэрмін быў скарочаны да 15, а 14 снежня 1835 года да 13 гадоў.
Прызначаны на пасяленне ў с. Манзурка Іркуцкай губерні 10 ліпеня 1839 года. Аднак па стане здароўя адпушчаны на Туркінскія мінеральныя воды. З верасня 1839 г. у Іркуцку, з 5 верасня 1840 года на пасяленні ў сяле Аёк. Займаўся гандлем хлебам і глінай.
Памёр 8 студзеня 1844 года. Яго душапрыказчыкамі былі К. І. Трубяцкая і А. М. Сутгоф . Магіла Ф. Ф. Вадкоўскага не захавалася.
Творчасць
правіцьУ сваім вершы «Жаданні», напісаным пасля 1836 года, Вадкоўскі абвясціў праграму дзекабрыстаў[3]: 1. Знішчэнне самаўладства. 2. Вызваленне сялян. 3. Пераўтварэнні ў войсках. 4. Роўнасць перад законам. 5. Знішчэнне цялесных пакаранняў. 6. Галоснасць судаводства. 7. Свабода кнігадрукавання. 8. Прызнанне народнай улады. 9. Палата прадстаўніцтваў. 10. Грамадская раць. 11. Першапачатковае навучанне. 12. Знішчэнне саслоўяў.
Пакінуў запіскі, апублікаваныя ў зборніку «Успаміны і апавяданні дзеячаў тайных таварыстваў 1820-х гадоў» (1931—1933). Аўтар нарысу «Белая Царква» (гісторыя паўстання Чарнігаўскага палка па расказах яго ўдзельнікаў)[4].
Пісаў рэвалюцыйныя вершы на рускай мове, аўтар музыкі да песні «Славянскія дзевы»[2].
Бліскучы музыка, скрыпач-віртуоз. Выдатны матэматык[5].
Сканаў ад сухот.
Зноскі
- ↑ Вадковские: Фёдор Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 98. — 737 с.
- ↑ а б в г д е Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- ↑ Желания Архівавана 6 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Записка Ф. Ф. Вадковского о восстании Черниговского полка (руск.)
- ↑ Портреты декабристов. Подборка открыток. (руск.)
Літаратура
правіць- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Восстание декабристов: Материалы. Т. 1. М.
- В. Дорофеев, «Елецкие декабристы», газета «Красное знамя», 2 декабря 1982 года,
- В. Дорофеев, «Бунтарский род», газета «Орловская правда», 14 декабря 1982 года,
- В. Дорофеев, «Умышлял на цареубийство», еженедельник «Литературная Россия», 5 сентября 1986 года.
- Владлен Дорофеев, книга «Лекарство от одиночества», повесть «Бунтарский род», Москва, 2005 г., ISBN 5-7949-0136-5
- Л., 1925 Декабристы: Новые материалы. М., 1955
- Мельнікаў, М. Ф. Вадкоўскія / М. Ф. Мельнікаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 179. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- АЗБ
Спасылкі
правіцьФёдар Фёдаравіч Вадкоўскі на Вікісховішчы |
- Записка Ф. Ф. Вадковского о восстании Черниговского полка (руск.)
- В.Дорофеев «Бунтарский род» Архівавана 6 верасня 2011. (руск.)
- Из рода Вадковских(недаступная спасылка) (руск.)