Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт
Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі горада Магілёва Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Магілёўскаму гарадскому Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Магілёва, у будынку (1973, архіт. А. Кучарэнка, Ю. Шпіт) па Першамайскай вуліцы, 28а.
Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Магілёў |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт |
Штаб-кватэра | 212030, Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Першамайская, 28а |
Старшыня | Уладзімір Міхайлавіч Цумараў |
СтруктураПравіць
- Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва;
- Упраўленне гандлю і паслуг;
- Упраўленне землеўпарадкавання;
- Упраўленне культуры;
- Упраўленне па адукацыі;
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Упраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Упраўленне справамі;
- Аддзяленне справаводства, дакументабароту;
- Служба матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння;
- Упраўленне эканомікі;
- Фінансавае ўпраўленне;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
- Аддзел будаўніцтва;
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
- Аддзел спорту і турызму;
- Юрыдычны аддзел;
- Камісія па справах непаўналетніх;
- Адміністрацыйная камісія;
- Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці.
СтаршыніПравіць
- 1937—1938 — Аляксандр І. Іваноў
- 1939—1941 — Данііл Ільіч Астраў
- 1944—1953 — Мікалай Піліпавіч Каралёў
- 1953—1959 — Кірыл Ісідаравіч Казлоў
- 1962—1969 — Георгій Якаўлевіч Мануйла
- 1969—1980 — Юрый Георгіевіч Сцепанішэўскі
- 1980—1981 — Аляксандр Аляксандравіч Пятроў
- 1981—1988 — Анатоль Сямёнавіч Станкевіч
- 1988—1990 — Дзмітрый Аляксандравіч Сівіцкі
- 1990—1993 — Сяргей Арцёмавіч Габрусеў
- 1993—1994 — Генадзь Уладзіміравіч Зайцаў
- 1994—1999 — Дзмітрый Аляксандравіч Сівіцкі
- 1999—2002 — Міхаіл Аляксеевіч Красноў
- 2002—2009 — Віктар Іванавіч Шорыкаў
- 8 снежня 2009 — 15 красавіка 2013 — Станіслаў Пятровіч Барадаўка
- з красавіка 2013 — Уладзімір Міхайлавіч Цумараў
Зноскі
СпасылкіПравіць
- mogilev.gov.by — афіцыйны сайт Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта