Аляксандр Аляксандравіч Пятроў
Аляксандр Аляксандравіч Пятроў (нар. 28 студзеня 1942, г. Чалябінск, РСФСР, СССР) — савецкі дзяржаўны дзеяч, кандыдат эканамічных навук (1992).
Аляксандр Аляксандравіч Пятроў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Бровікаў Міхаіл Кавалёў |
||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Сцепанішэўскі | ||||||
Пераемнік | Анатоль Станкевіч | ||||||
Нараджэнне |
28 студзеня 1942 (82 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1963 годзе скончыў Іванаўскі хіміка-тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-хімік-тэхнолаг». У 1981 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ.
1963—1969: Курскі камбінат хімічнага валакна (Курскхімвалакно). Прайшоў шлях ад майстра-стажора да начальніка цэха.
1969—1973: Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна (Магілёўхімвалакно). Начальнік вытворчасці штапельнага валакна, намеснік галоўнага інжынера камбіната.
1973—1975: дырэктар Магілёўскага завода штучнага валакна імя Куйбышава.
1975—1977: Магілёўскае вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно». Галоўны інжынер — першы намеснік генеральнага дырэктара.
1977—1980: сакратар парткама на правах райкама Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно».
1980—1981: старшыня Выканаўчага камітэта Магілёўскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.
1981—1985: генеральны дырэктар Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно» — «Магілёўхімвалакно».
1985—1988: намеснік старшыні Савета Міністраў БССР (У 1986 годзе кіраваў рабочай групай Савета Міністраў БССР па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на тэрыторыі БССР).
1988—1991: першы намеснік старшыні Бюро Савета Міністраў СССР па хіміка-лясным комплексе — у рангу міністра СССР.
1991—1992: першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта СССР па хіміі і біятэхналогіях.
З 1992 года працуе ў прыватным бізнесе.
Жанаты, двое дзяцей.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1981—1984, 1984—1988), Член ЦК КПБ (1986—1990). Член камісіі па пытаннях грамадзянства Расіі пры прэзідэнце РФ (1992—1995).
Навуковая дзейнасць
правіцьКандыдат эканамічных навук. Тэма кандыдацкай дысертацыі «Прадукцыйнасць працы — метадалогія аб’ектыўнай ацэнкі яе росту». (Дысертацыя: рашэнне Савета МДУ імя М. В. Ламаносава ад 16 студзеня 1992 года). Аўтар 11 вынаходак ў галіне хіміі і IT-тэхналогій і 30 навуковых работ, у тым ліку:
- Развернутая критика теории трудовой стоимости К. Маркса
- Разработка концепции формирования и трансформации скрытой прибавочной стоимости товара
- Балансовый метод оценки эффективности работы материалоемких производств
- Метод оценки эффективности работы производств по уровню извлечения теоретической прибыли
- Методологии управления крупными производственными комплексами
- Создатель технологии биржевой электронной торговли природным газом.
Кнігі
правіць- На подступах к хозяйственному расчету — Минск, 1989
- Экономика и политика: иллюзии и реальность. — Москва, 1993
- Славный путь к поражению. — Москва, 2017
- Marxism as a weapon of self- destruction of the greatness of Russia — Lambert, Германия, 2020 год
- Россия, 100 лет в поиске — Москва, изд. Сатори, 2021 год
- Россия, оптимизация роли в мировой глобализации — Lambert, Германия, 2021 год
Узнагароды
правіць- Ордэн Леніна;
- Ордэн «Знак Пашаны»;
- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»;
- Лаўрэат Прэміі Савета Міністраў СССР за праектаванне і будаўніцтва комплексу вытворчасцей поліэфірнага валакна ў Магілёўскім вытворчым аб’яднанні «Хімвалакно»;
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР.