Міхаіл Васілевіч Кавалёў
Міхаі́л Васі́левіч Кавалё́ў (16 жніўня 1925, в. Дубравіца Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці — 5 ліпеня 2007, Мінск) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання (1984—1989) ад Беларускай ССР. Член ЦК КПСС (1986—1990). Член КПСС з 1962 года.
Міхаіл Кавалёў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Бровікаў | ||||||
Пераемнік | Вячаслаў Кебіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васіль Шарапаў | ||||||
Пераемнік | Генадзь Барташэвіч | ||||||
Нараджэнне |
16 жніўня 1925 |
||||||
Смерць |
5 ліпеня 2007 (81 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Марыя Цімафееўна | ||||||
Партыя | КПСС з 1962 | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | інжынер-шахтабудаўнік | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1954 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут. Заслужаны будаўнік БССР (1964).
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, быў двойчы паранены. 3 ліпеня 1944 года ўвайшоў у Мінск.[1] З 1948 года працаваў на Мінскім маторарамонтным заводзе. У 1954—1962 — майстар, прараб, начальнік будаўнічага ўпраўлення, кіраўнік будаўнічага трэста №1 ў Мінску. У 1962—1966 начальнік будаўнічага ўпраўлення і кіраўнік будаўнічага трэста № 3 у Салігорску.
З 1966 года — намеснік міністра будаўніцтва БССР.
У 1967 — 1977 гадах — старшыня Мінскага гарвыканкама.
У 1977 — 1978 — гадах першы намеснік старшыні Дзяржплана БССР.
З 1978 года — намеснік, з 1983 года — першы намеснік старшыні Савета Міністраў БССР.
У 1986 — 1990 гадах — Старшыня Савета Міністраў БССР.
З 1990 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння.
Член ЦК КПСС у 1986—1990 гадах. Член ЦК КПБ у 1971—1990 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1984—1991, Вярхоўнага Савета БССР у 1970—1990 гадах.
Памёр у 2007 годзе, пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Узнагароды
правіцьУшанаванне памяці
правіцьУ Мінску ў доме па адрасе перавулак Бранявы, 4, дзе жыў М. Кавалёў, усталявана мемарыяльная дошка ва ўшанаванне памяці славутага дзяржаўнага дзеяча. Згодна надпісу на дошцы: «у гэтым доме жыў дзяржаўны і палітычны дзеяч Беларусі Міхаіл Васілевіч Кавалёў».[2]
Зноскі
- ↑ АВРИНСКАЯ, Елена. Так ковалась судьба (руск.). www.sb.by (15 жніўня 2015).
- ↑ [https://web.archive.org/web/20160305012230/http://minsknews.by/blog/2015/08/14/v-minske-pochtili-pamyat-gosudarstvennogo-i-politicheskogo-deyatelya-mihaila-kovaleva/ Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. У Мінску ўшанавалі памяць дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Міхаіла Кавалёва (руск.)] Архівавана 5 сакавіка 2016.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 395. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Кавалёў Міхаіл Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 352. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Біяграфія на сайце Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Архівавана 26 студзеня 2016.
- http://www.nv-online.info/by/611/printed/106717/%D0%A1%D1%8B%D0%BD-%D1%81%D0%B2%D0%BE%D0%B5%D0%B9--%D0%B7%D0%B5%D0%BC%D0%BB%D0%B8-%D0%B8-%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8.htm Архівавана 2 кастрычніка 2015.