Генадзь Георгіевіч Барташэвіч
Гена́дзь Гео́ргіевіч Барташэ́віч (12 верасня 1934, Мінск — 8 кастрычніка 1993) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Генадзь Георгіевіч Барташэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Міхаіл Гарбачоў | ||||||
Папярэднік | Мікалай Міхайлавіч Шубнікаў | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Сямёнавіч Капто | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Бровікаў | ||||||
Пераемнік | Мікалай Ігруноў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
Папярэднік | Міхаіл Кавалёў | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Лукашэвіч | ||||||
Нараджэнне |
12 верасня 1934 |
||||||
Смерць |
8 кастрычніка 1993 (59 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1963 годзе, ВПШ у 1977 годзе. Працаваў дыктарам на Беларускім рэспубліканскім радыё, інжынерам-тэхнолагам, начальнікам тхнічнага бюро, намеснікам загадчыка аддзела тэхнічнага кантролю на МЗКР.
З 1967 года на партыйнай рабоце: сакратар Маладзечанскага, 1-ы сакратар Мінскага гаркама КПБ, старшыня Мінскага гарвыканкама. З 1983 года 2-і сакратар ЦК КПБ.
У 1987—91 гадах надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у КНДР. З 1993 года пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Член ЦК і бюро ЦК КП(б)Б (1983—1987), член ЦК КПСС (1986—1991), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1979—1989), Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1975—1980 і 1985—1990).
Зноскі
Літаратура
правіць- Мальдзіс А. В. Барташэ́віч Генадзь Георгіевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 320. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).