Адкрыць галоўнае меню

БіяграфіяПравіць

Уладзімір Міхайлавіч Цумараў нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Ананьеўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці[2]. У 1980 годзе скончыў Магілёўскі політэхнічны тэхнікум, у 1985 годзе — Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 2002 — Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.

З’яўляецца ўладальнікам медалю «За працоўныя заслугі». У 1980 працаваў старэйшым тэхнікам канструктарска-тэхналагічнага бюро з вопытнай вытворчасцю Інстытута будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР у Мінску. У 19851990 гг. займаў розныя пасады ў Магілёўскіх абласным, а затым гарадскім камітэтах ЛКСМБ.

У 19901992 гадах быў кіраўніком аддзела па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама. У 19921995 гг. быў дырэктарам Магілёўскага абласнога цэнтра занятасці. З 1995 па 1999 гг. працаваў на пасадзе намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама. У 1999 годзе стаў кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Магілёва. З 2003 г. па красавік 2013 г. працаваў на пасадзе кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна.

З 16 красавіка 2013 года Старшыня Магілёўскага гарвыканкама[3]

Зноскі