Вуліца Болдзіна (Магілёў)
Вуліца Болдзіна (руск.: улица Болдина) — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада.
Болдзіна Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Ранейшыя назвы |
Фарны завулак Семінарскі завулак |
Паштовы індэкс | 212000 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПершапачаткова насіла назву Фарны завулак ад размешчанага на ёй Фарнага касцёла (1604), у часы Расійскай імперыі — назву Семінарскі завулак , якую атрымала ад Магілёўскай духоўнай семінарыі. У савецкія часы перайменава ў гонар савецкага военачальніка, камандуючага 50-й арміяй 2-га Беларускага фронту генерал-палкоўніка І. В. Болдзіна.
Размяшчэнне
правіцьАрыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Першамайскай, перасякае вуліцу Ленінскую і завяршаецца скыжаваннем з вуліцай Піянерскай на плошчы Арджанікідзэ.
Забудова
правіцьНа вуліцы размешчаны будынак тэлефонных сетак, жылыя 4-павярховыя дамы, на першым паверсе якіх размешчаны крамы.
Няцотны бок
правіць- № 3 — Былы касцёл Св. Казіміра (пачатак ХVІІ (1604 год) — ХІХ стагоддзе) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000007
- Рэшткі Богаяўленскага манастыра (ХVІІ — ХІХ стагоддзі) у квартале, абмежаваным вуліцамі Першамайскай, Ленінскай, Болдзіна — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000008
- № 11 — 4-павярховы інтэрнат будтрэста № 12.
Цотны бок
правіць- Сквер Герцэна
- № 4 — будынак (ХІХ стагоддзе) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000009
- (вул. Камсамольская, 5) — Магілёўскі філіял БІП
Славутасці
правіцьУ 1965 г. на жылым доме № 11 была ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар І. В. Болдзіна.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Болдзіна (Магілёў)