2-гі Беларускі фронт
2-і Беларускі фронт — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне ва ўзброеных сілах СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны. Фронт дзейнічаў у 1944 — 1945 гадах у Беларусі, Польшчы і Усходняй Прусіі.
2-гі Беларускі фронт | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Тып | Фронт |
Удзел у |
Першае фарміраванне
правіцьФронт утвораны 24 лютага 1944 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 17 лютага 1944 з мэтай наступу ў Беларусі. Ў фронт ўвайшлі 47-я армія, 61-я армія, 70-я армія і Дняпроўская ваенная флатылія. Авіяцыйныя сілы фронту склала 6-я паветраная армія.
15 сакавіка фронт перайшоў у наступ, наносячы галоўны ўдар у стык нямецкім групам армій «Цэнтр» і «Поўдзень». 70-я і 47-я арміі наступалі на Ковельскім кірунку, 61-я армія наступала на поўнач з мэтай заняць паўднёвы бераг Прыпяці. Войскам фронту спачатку атрымалася блакаваць Ковель, аднак пасля зацятых баёў яны былі адціснутыя немцамі. З-за недахопу сіл савецкае камандаванне вымушана было спыніць наступ фронту. У ходзе Палескай аперацыі фронт не змог выканаць пастаўленых задач, аднак скаваў буйныя нямецкія сілы і стварыў спрыяльныя ўмовы для далейшага наступлення ў Беларусі. 5 красавіка 1944 на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 2 красавіка 1944 г фронт быў расфарміраваны, яго войскі перададзеныя ў склад 1-га Беларускага фронту.
Другое фарміраванне
правіцьДругое фарміраванне фронту было створана 24 красавіка 1944 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 19 красавіка 1944 года у сувязі з буйным наступам ў Беларусі. У фронт былі выдзелены з Заходняга фронту 33-я армія, 49-я армія, 50-я армія і 4-я паветраная армія.
Наступ у Беларусі
правіцьУ маі 1944 фронт вёў баі мясцовага значэння ў Беларусі. 23 чэрвеня, у сувязі распачатым буйным надыходам, войскі фронту перайшлі ў наступ на магілёўскім кірунку. Фронт прарваў моцную абарону немцаў па рэках Проня, Бася і Днепр і Чэрвень 28 вызваліў Магілёў. У ліпені 1944 2-гі Беларускі фронт цесна узаемадзейнічаючы з іншымі франтамі ўдзельнічаў у вызваленні Мінска і Беластока. У жніўні-лістападзе фронт вёў баі ў Заходняй Беларусі, ва ўсходняй Польшчы.
Бітвы ва Усходняй Прусіі і Памераніі
правіць14 студзеня войскі фронту перайшлі ў наступ ва Усходняй Прусіі. Да 26 студзеня яны прасунуліся на глыбіню 230 км, захапілі ў раёне Бромберга плацдарм на левым беразе Віслы, у далейшым выйшлі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў раёне Толькеміта і блакавалі ўсходне-прускую групоўку праціўніка з захаду і паўднёвага захаду, адрэзаўшы яе ад унутраных раёнаў Германіі.
10 люты фронт перайшоў у наступ ва Усходняй Памераніі. У ходзе 10-дзённых цяжкіх і ўпартых баёў войскі фронту змаглі прасунуцца толькі на 40-60 км і былі вымушаныя спыніць наступ. 24 лютым войскі 2-га Беларускага фронту, узмоцненыя 19-й арміяй і 2-й ударнай арміяй, нанеслі ўдар на Кёслін. Адначасова перайшлі ў наступ войскі 1-га Беларускага фронту. Да 5 сакавіка войскі двух франтоў, дзейнічаючы сумесна, рассеклі ўсходне-памеранская групоўку і выйшлі да ўзбярэжжа Балтыйскага мора. Пасля гэтага 2-і Беларускі фронт пачаў наступаць на паўночны ўсход, авалодаў гарадамі Гдыня і Данцыг.
Бітва за Берлін
правіцьПасля заканчэння Усходне-Памеранскай аперацыі войскі фронту былі прыцягнутыя для вырашальнай бітвы за Берлін. 16 красавіку яны перайшлі ў наступ, фарсіравалі Одэр ў яе ніжнім цячэнні і, прасунуўшыся на глыбіню 200 км, разграмілі штэтынскую групоўку немцаў, забяспечыўшы з поўначы наступ 1-га Беларускага фронту на Берлін. Часткі 19-й арміі 9 мая выкінулі дэсант і вызвалілі дацкі востраў Борнхальм.
10 чэрвеня 1945 года на падставе дырэктывы Стаўкі ВГК ад 29 мая 1945 фронт ператвораны ў Паўночную групу войскаў.