Адкрыць галоўнае меню

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ён у г. Быхаве Магілёўскай вобласці. Скончыў у 1953 годзе Магілёўскі будаўнічы тэхнікум, у 1959 годзе архітэктурны факультэт Ленінградскага інжынерна-будаўнічага інстытута[1]. 3 1959 года працуе ў інстытуце «Магілёўграмадзянпраект» (архітэктар, старшы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў, у 19731999[1] гадах — галоўны архітэктар інстытута), адначасова ў розныя гады выкладчык у Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце і будаўнічым тэхнікуме[2].

З’яўляецца стваральнікам Магілёўскай абласной арганізацыі Саюза архітэктараў БССР, старшынёй якой быў на працягу шэрагу гадоў. Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 г., акадэмік, правадзейны член Беларускай акадэміі архітэктуры[1].

Тройчы абіраўся дэпутатам і членам выканкама Магілёўскага гарсавета, членам Цэнтральнай рэвізійнай камісіі Саюза архітэктараў СССР[1].

ТворчасцьПравіць

Асноўныя работы ў Магілёве: мікрараён Магілёў 2 (19601961), жылы раён па Мінскай шашы (1961), мікрараёны Мір 1 і Мір 2 (1962), Юбілейны (19671968), Задняпроўе 3 і 4 (1969— 70), забудова паўночна-заходняга боку праспекта Пушкіна (19651966), праспект Міру (заходняя частка, 19651974), будынкі КДБ (1963), рэканструкцыя вуліцы Першамайскай (19721973), гараж абкама КПБ (1966), прыбудова да інстытута «Магілёўграмадзянпраект» (1972), жылы дом з цэнтральным універсамам, рэстаранам «Габрава» і інш. прадпрыемствамі абслугоўвання па вул. Першамайскай (19731978) і інш[2], будынак педінстытута па вул. Касманаўтаў (1974; у сааўт. з А. Т. Кучарэнкам); сквераў Вілербана і прывакзальнага (1980 г.), бульвара па вул. Міронава[3].

УзнагародыПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Игорю Фролову — 80!
  2. 2,0 2,1 Фралоў Ігар Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  3. Могилевский зодчий — Игорь Иванович Фролов. К 85-летию заслуженного архитектора Республики Беларусь

ЛітаратураПравіць

  • Фралоў Ігар Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.