Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь
(Пасля перасылкі з Заслужаны архітэктар Беларусі)
«Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.
Ганаровае званне «Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным архітэктарам, якія працуюць у сферы архітэктуры пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў развіцці архітэктуры, распрацоўцы праектаў і стварэнні архітэктурных комплексаў, будынкаў, рэстаўрацыі помнікаў культуры, падрыхтоўцы архітэктурных кадраў.