Медаль «Ветэран працы»

медаль СССР
(Пасля перасылкі з Ветэран працы (медаль))

Меда́ль «Ветэра́н пра́цы» — дзяржаўная ўзнагарода СССР.

Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветеран труда»
VeteranLaborRibbon.png Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Медаль «Ветеран труда»
Краіна Flag of the Soviet Union.svg СССР
Тып медаль
Дата заснавання 18 студзеня 1974
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць каля 39 197 100
Характарыстыкі
Матэрыял Тампак
Памеры дыяметр — 34 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Малодшая Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 студзеня 1974 года. Аўтар праекта медаля — мастак С. А. Паманскі.

Статут медаляПравіць

Медалём «Ветэран працы» ўзнагароджваліся працоўныя за шматгадовую добрасумленную працу ў народнай гаспадарцы, у галіне навукі, культуры, народнай адукацыі, аховы здароўя, у дзяржаўных установах і грамадскіх арганізацыях, а таксама рабочыя, калгаснікі і служачыя ў знак прызнання іх працоўных заслуг па дасягненні працоўнага стажу, неабходнага для прызначэння пенсіі за выслугу гадоў або па старасці. Таксама ім узнагароджвалі тых, хто быў непаўналетнім і працаваў на заводах у часы Вялікай Айчыннай Вайны.

Медаль носіцца на левым боку грудзей і размяшчаецца пасля медаля «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Па стану на 1 студзеня 1995 года медалём «Ветэран працы» было ўзнагароджана прыблізна 39 197 100 чалавек.

Апісанне медаляПравіць

Медаль «Ветэран працы» вырабляецца з тампака, пасярэбраны, мае форму правільнага круга дыяметрам 34 мм.

На адным боку медаля на фоне разбежных прамянёў размешчаны выпуклы надпіс «СССР», рэльефны малюнак лаўровай галіны, сярпа і молата. У ніжняй частцы медаля па акружнасці на контурном малюнку стужкі размешчаны надпіс «ВЕТЕРАН ТРУДА». Аверс медаля аксідзіраваны.

На адваротным боку медаля на матавым светлым фоне ў чатыры радкі размешчаны рэльефны надпіс «ЗА ДОЛГОЛЕТНИЙ ДОБРОСОВЕСТНЫЙ ТРУД».

Края медаля абрамлены кантам.

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з адной падоўжнай паласой цёмна-шэрага колеру шириной 7 мм, адной паласой светла-шэрага шырынёй 8 мм і трыма вузкімі чаргуючыміся падоўжнымі палоскамі белага і чырвонага колераў. Края стужкі акантаваны вузкімі белымі палоскамі.

ІлюстрацыіПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 202—203. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 57—58.

СпасылкіПравіць