Адкрыць галоўнае меню

Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»

Меда́ль «Ветэра́н Узбро́еных Сіл СССР» — дзяржаўная ўзнагарода СССР. Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 мая 1976 года.

Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
MilitaryVeteranRibbon.png MVeterVSA.jpg
Арыгінальная назва Медаль «Ветеран Вооружённых Сил СССР»
Краіна Сцяг СССР СССР
Тып медаль
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Параметры дыяметр — 32 мм
Дата заснавання 20 мая 1976
Колькасць узнагароджанняў каля 800 000
Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода Медаль «Ветэран працы»
Малодшая ўзнагарода Медаль «За ўмацаванне баявой садружнасці»
Commons-logo.svg Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» на Вікісховішчы

Аўтар малюнка медаля — мастак Р. М. Пылыпів.

Статут медаляПравіць

Медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР» узнагароджваюцца ваеннаслужачыя Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флота, пагранічных і ўнутраных войскаў, якія бездакорна праслужылі ў Узброеных Сілах СССР 25 і больш каляндарных гадоў.

Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» носіцца на левым баку грудзей і размяшчаецца пасля медаля «Ветэран працы».

Медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР» было ажыццёўлена каля 800 000 узнагароджанняў.

Апісанне медаляПравіць

Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» вырабляецца з сплаву тампака, пасярэбраная, мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На адным баку медаля ў верхняй частцы змешчана пяціканцовая рубінава-чырвоная эмалевая зорка, накладзеная на рэльефную выяву сярпа і молата. Пад выявай сярпа і молата размешчаны выпуклы надпіс «СССР» і рэльефная выява лаўровай галіны. У ніжняй частцы медаля па акружнасці на малюнку стужкі размешчаны надпіс «ВЕТЕРАН ВООРУЖЕННЫХ СИЛ». Аверс медаля аксідзіраваны, абрамлены борцікам.

Рэверс медаля матавы.

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, пакрытай шаўковай шэрай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з чатырма аранжавымі і трыма чаргуючыміся чорнымі палоскамі ўздоўж правага края стужкі і двума чырвонымі палоскамі ўздоўж яе левага края. Шырыня аранжавых і чорных палосак 1 мм, чырвоных — 3 мм і 1 мм.

Народны фальклорПравіць

У вайсковым асяроддзі СССР дадзены медаль называлі «чорным» або «магільным», так як яго атрыманне пасля трох медалёў «За бездакорную службу» («пясочных медалёў») азначала заканчэнне ваеннай службы і выхад у запас.

ЛітаратураПравіць

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 214—215. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 63.

СпасылкіПравіць

Гл. таксамаПравіць