Аляксандр Цімафеевіч Кучарэнка

(Пасля перасылкі з А. Ц. Кучарэнка)

Аляксандр Цімафеевіч Кучарэ́нка (нар. 1 верасня 1922, с. Баландзіна, Каменскі раён, Кіеўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Аляксандр Цімафеевіч Кучарэнка
Дата нараджэння 1 верасня 1922(1922-09-01) (102 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1958 годзе БПІ. 3 1958 года працаваў у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект» (галоўны архітэктар майстэрні). Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражываў у Магілёве.

Творчасць

правіць
 
Дом палітасветы
 
Будынак абкама КПБ
 
Кінатэатр «Кастрычнік»

Асноўныя работы ў Магілёве: будынак абкама КПБ (1973[1], з Ю. В. Шпітам), кінатэатр «Кастрычнік» (1970[1]), РК КПБ (1971)[2], Дом палітасветы (19641965, з В. М. Шаўчэнкам), адміністрацыйны будынак аблсельгастэхнікі (1974), будынак педагагічнага інстытута (1969, з І. І. Фраловым), будаўнічы тэхнікум (19701971), дзіцячая бальніца (1975—1976, у сааўтарстве з А. Ф. Юрыным), жылыя дамы па вуліцах Першамайскай (19711973), 111-кватэрны жылы дом Лепяшынскага і Піянерскай (19701971), Лазарэнкі (1978)[1], спартыўна-клубны корпус Машынабудаўнічага інстытута (1970-я, М. Семяненкам)[3] і інш.

Генпланы г. Горкі, Крычава Магілёўскай вобласці (19651967)[2].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985) медалямі, дзвюма Граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1973, 1980)[2].

Зноскі

  1. а б в Кучарэнка Аляксандр Цімафеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. а б в Кучеренко Александр Тимофеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Машиностроительный институт // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Літаратура

правіць