Аляксандр Фёдаравіч Юрын
(Пасля перасылкі з А. Ф. Юрын)
Аляксандр Фёдаравіч Юрын (15 жніўня 1936, с. Мала-Ірменка, Ардынскі раён, Новасібірская вобласць) — беларускі архітэктар.
Аляксандр Фёдаравіч Юрын | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 жніўня 1936 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў у 1970 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Сібдзіпрасельбудзе, з 1971 года — інжынер, галоўны архітэктар праектаў у Магілёўграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражываў у Магілёве.
ТворчасцьПравіць
86-кватэрны жылы дом у Магілёве
Асноўныя працы: водагразелячэбніца (1975—1982, у аўтарскім калектыве), дзіцячая абласная бальніца на 300 коек (1980, з А. Ц. Кучарэнкам), 86-кватэрны жылы дом з Музеем дзекабрыстаў (1980—1982), радзільня на 145 коек (1982), будынак ЦДС і КІВЦ аўтакалоны 2446 (1982) у Магілёве.
УзнагародыПравіць
Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1982) за планіроўку і добраўпарадкаванне пас. Колас Быхаўскага раёна.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Юрин Александр Федорович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)