Адкрыць галоўнае меню

Юрый Васілевіч Шпіт (нар. 9 лістапада 1930, г. Запарожжа, Украіна — 4 снежня 2008) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1969). Акадэмік Расійскай Акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук.

Юрый Васілевіч Шпіт
Дата нараджэння: 9 лістапада 1930(1930-11-09)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 4 снежня 2008(2008-12-04) (78 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Альма-матар:
Месца працы:
Узнагароды:

Змест

БіяграфіяПравіць

У 1954 годзе скончыў архітэктурны факультэт Кіеўскага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 19641975 гадах намеснік старшыні Дзяржбуда Беларусі, з 1976 года дырэктар БелНДІПгорадабудаўніцтва, адначасова з 1967 года выкладаў у БПІ1968 дацэнт). 3 1990 прэзідэнт Асацыяцыі праектных арганізацый Беларусі (Беласпраект)[1].

У 19902002 гг. — кіраўнік персанальнай творчай майстэрні[2].

Памёр у 4 снежня 2008 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

ТворчасцьПравіць

Найбольш значныя работы: комплекс буйнапанельных жылых дамоў па вуліцы Талбухіна (1965), жылыя дамы па вуліцах Я. Коласа, Чырвонаармейскай, Карла Маркса (19601970-я гг.), будынкі кінатэатра «Партызан» (1967; усе ў Мінску), абкама КПБ у Магілёве (1971), гаркама КПБ у Бабруйску (1976, абодва ў сааўт.), жылыя дамы ў Гомелі, Магілёве і інш. гарадах (19601970-я г.), будынкі гасцініцы «Юнацтва» на Заслаўскім вадасховішчы пад Мінскам, санаторыя «Беларусь» у Місхоры Крымскай вобласці (1974)[1], храм святога апостала Андрэя Першазваннага на праспекце Ракасоўскага[2].

Адзін з кіраўнікоў і аўтараў серый тыпавых праектаў жылых дамоў, інтэрнатаў, школ і інш. будынкаў, шэрага праектаў планіроўкі і забудовы асобных раёнаў у Мінску, абласных цэнтрах Беларусі, Наваполацку, Светлагорску і інш. (19501980-я г.) Кіраўнік распрацоўкі Генеральнай схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Беларусі (19861989). Аўтар помніка вызваліцелям у Віцебску і манумента партызанам Вілейшчыны на воз. Нарач у Мядзельскім раёне (1968). У 19701973 гадах старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі[1].

УзнагародыПравіць

ТворыПравіць

  • Архитектура Советской Белоруссии. М., 1973 (у сааўт.);
  • Современные тенденции формирования территорнальных систем расселения. Мн., 1981.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Папова Ія Міхайлаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  2. 2,0 2,1 Шпіт Юрый Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
  3. Юрий Шпит – зодчий, ученый, педагог

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць