Місхор

курортная мясцовасць у Крыме

Місхо́р[1] (укр.: Місхор, крымскатат.: Mishor, руск.: Мисхор) — кліматычны курорт на паўднёвым беразе Крыма.

Місхор
укр.: Місхор
крымскатат.: Mishor
руск.: Мисхо́р
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
163 м
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
miskhor.com (руск.)
Місхор на карце
Місхор (Зямля)
Місхор

Знаходзіцца за 12 км ад горада Ялта, у складзе гарадскога пасёлка Карэіз. Каля 7 км галечнага пляжа. Асноўны лекавы фактар — клімат міжземнаморскага тыпу. Клімататэрапія і таласатэрапія эфектыўныя пры лячэнні функцыянальных разладаў сардэчна-сасудзістай і нервовай сістэм. Санаторыі, у тым ліку «Беларусь»[ru], дамы адпачынку, пансіянаты, лячэбныя ўстановы. Помнік М. А. Багдановічу. Паблізу архітэктурны помнік «Ластаўчына гняздо», Ай-Петры.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць