Ай-Петры (укр.: Ай-Петрі, крымскатат.: Ay Petri) — адна з найбольш вядомых вяршынь Крымскіх гор, вышыня — 1234,2 м. Знаходзіцца на Ай-Петрынскай яйле, на поўнач ад Алупкі, над пасёлкам Караіз[1]. Назва гары паходзіць з грэчаскай мовы, азначае «гара Святога Пятра».

Ай-Петры?
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня1 234,2 м
Размяшчэнне
44°27′04″ пн. ш. 34°03′10″ у. д.HGЯO
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зубчастыя скалы вяршыннай зоны, якія ўтварыліся ў выніку выветрывання, узнімаюцца над яйлой на 20-30 м і крута абрываюцца да мора. Складаецца з вапнякоў. Шматлікія карставыя формы рельефу (лейкі, пячоры, шахты). На вяршыні — тысячагадовы ціс і букава-грабавы гай. Вяршыня Ай-Петры найветранейшае месца ва Украіны, 125 дзён на год дзьме вецер з хуткасцю не меней за 50 м/с.

Зноскі правіць

  1. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).

Спасылкі правіць