Чырвонаармейская вуліца (Мінск)

Чырвонаармейская вуліца — вуліца ў цэнтры Мінска, у Ленінскім раёне. Першая вядомая назва — Кашарская, потым, да 1866 года называлася Батальённай[1], затым, да 1919 года — Скобелеўскай, у гонар расійскага генерала Міхаіла Скобелева.

Чырвонаармейская вуліца
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ленінскі
Працягласць ~1600
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Кастрычніцкая,
Купалаўская,
Першамайская
Паркі Александраўскі сквер
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размешчана паміж праспектам Незалежнасці ў раёне Кастрычніцкай плошчы і ракой Свіслач. Перасякае вуліцы: Карла Маркса, Кірава, Ульянаўскую, Казарменны завулак. Побач з вуліцай размешчаны станцыі метрапалітэна Купалаўская, Кастрычніцкая і Першамайская.

Цэнтральны Дом афіцэраў

Нумарацыя дамоў — ад праспекта Незалежнасці. На вуліцы размешчаны Цэнтральны Дом афіцэраў[~ 1], Савет Рэспублікі РБ[~ 2], стары будынак Нацыянальнай бібліятэкі РБ[~ 3], гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[~ 4], частка будынкаў 3-яй гарадской бальніцы. У канцы вуліцы, у выгіне Свіслачы размешчаны карпусы станкабудаўнічага завода імя Кірава і Першамайскі сквер, на месцы якога 16 ліпеня 1944 года прайшоў Партызанскі парад.

У пачатковай частцы на вуліцу выходзіць Александраўскі сквер. На скрыжаванні з вуліцай Карла Маркса размешчаны будынак Адміністрацыі Прэзідэнта РБ.

У 1918 годзе на вуліцы знаходзіўся бальшавіцкі арсенал, які вечарам 19 лютага таго года быў заняты ўзброенымі групамі палякаў, звязаных з Польскай вайсковай арганізацыяй і І Польскім корпусам. Гэта дазволіла ўзброіць 200 польскіх мінскіх антыбальшавіцкіх добраахвотнікаў. Гэтая падзея была адным з польскіх поспехаў у часе акцыі раззбраення бальшавіцкіх войск у Мінску і дапамагла заняць горад на некалькі дзён беларускімі і польскімі вайсковымі фарміраванням[2][3].

Забудова

правіць

Няцотны бок

правіць
 
Будынак Савета Рэспублікі
 
Будынак сярэдняй школы № 4 імя С. М. Кірава

Цотны бок

правіць
  • № 4 — будынак.
Вітражныя кампазіцыі паміж першым і другім паверхамі (аўтар В. Альшэўскі), паміж другім і трэцім паверхамі (аўтар А. Ксяндзоў), паміж трэцім і чацвёртым паверхамі (аўтар Т. Папельская) (19821984, 2003) —   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Ж000296шыфр 713Ж000296
 
Дом № 1 Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
 
Дом № 30/1
 
Вуліца каля гасцініцы «Пекін»

Зноскі

  1. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў XIX — пачатку XX ст. (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2009. Праверана 10 верасня 2009.
  2. Dorota Michaluk: Białoruska Republika Ludowa 1918—1920. U podstaw białoruskiej państwowości. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010, s. 225. ISBN 978-83-231-2484-9.
  3. Oleg Łatyszonek: Białoruskie formacje wojskowe 1917—1923. Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 1995, s. 75-78. ISBN 83-903068-5-9

Гл. таксама

правіць

Заўвагі

правіць
  1. вул. Чырвонаармейская, 3
  2. вул. Чырвонаармейская, 4 / вул. Кірава, 45
  3. вул. Чырвонаармейская, 9 / вул. Кірава, 47
  4. вул. Чырвонаармейская, 6 / вул. Кірава, 28

Спасылкі

правіць