Цэнтральны дом афіцэраў (Мінск)
Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ў Мінску (першапачаткова Дом Чырвонай Арміі) — помнік савецкага постканструктывізму[1] міжваеннага перыяду аўтарства Іосіфа Лангбарда.
Дом культуры | |
Цэнтральны дом афіцэраў | |
---|---|
Акружны Дом афiцераў | |
53°54′08,24″ пн. ш. 27°33′51,56″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск; вул. Чырвонаармейская, 3 |
Архітэктурны стыль | Постканструктывізм[1] |
Архітэктар | Іосіф Рыгоравіч Лангбард |
Дата заснавання | 1939 |
Будаўніцтва | 1934—1939 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000268 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будаўніцтва Дому Чырвонай Арміі было распачата ў 1934 годзе на месцы колішняга архіерэйскага падвор'я ў Мінску на колішняй вуліцы Скобелеўскай (цяпер Чырвонаармейскай). Новы гмах узводзіўся з выкарыстаннем падмуркаў і сценаў былога падвор'я, таму збудаванне мае цікавае вырашэнне: галоўны фасад упрыгожаны магутнымі паўкруглымі пілястрамі на флангах мае два магутныя рызаліты. Унутры будынка размешчана вялікая колькасць досыць прасторных памяшканняў: тэатральная зала, кіназала, басейн (першы ў Мінску) і іншыя.
У студзені 1946 года ў Доме афіцэраў праходізілі пасяджэнні судовага працэсу над нямецкімі ваеннымі злачынцамі.
Фотагалерэя
правіць-
Драматычны тэатр Беларускай арміі (правае крыло)
-
Помнік доблесным ваярам танкавай брыгады якія ўступілі першымі ў г.Мінск
Зноскі
- ↑ а б А.С. Шамрук. Архітэктура Беларусі XX-пачатку XXI ст.:эвалюцыя стыляў і мастацкіх канцэпцый = Архитектура Беларуси XX-начала XXI в.:эволюция стилей и художественных концепций. — Мн.: Белорус. Наука, 2007. — 335 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-08-0868-4.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі : энцыкл. давед. – Мн., 1993. – С. 49.
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. – Мн., 1998.
- Республика Беларусь. Т. 3 : энциклопедия. – Мн., 2005.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цэнтральны дом афіцэраў (Мінск)
- Фота на сайце Мінск стары і новы Архівавана 15 лютага 2009.
- Цэнтральны дом афіцэраў (Мінск) на сайце «Архіварта»