Аўтазаводская лінія (Мінск)

другая лінія Мінскага метрапалітэна

Аўтазаводская лінія — другая лінія Мінскага метрапалітэна. Даўжыня 18,1 км, 14 станцый. Перасякае Мінск з паўночнага ўсходу на захад.

Аўтазаводская лінія
Мінскі метрапалітэн
Адкрыццё першага ўчастку: 31 снежня 1990
Даўжыня, км: 18,1
Колькасць станцый: 14
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: 5
Колькасць вагонаў у саставе цягніка: 5
Інтэрвал руху ў час «пік»: 2 хв.
Сярэднясутачная перавозка пасажыраў, тыс. чал./суткі: 341 тыс. (2019)
Самая напружаная станцыя: Купалаўская
Наземныя ўчасткі: Няма
Электрадэпо: ЦЧ-2 «Магілёўскае»
Аўтазаводская лінія
Красны Бор
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Каменная горка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Кунцаўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Спартыўная
Пушкінская
Маладзёжная
Фрунзенская
Няміга
Купалаўская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Першамайская
Пралетарская
Трактарны завод
Партызанская
Аўтазаводская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Магілёўская
ЦЧ-2 «Магілёўскае»
Шабаны

Праектаванне другой лініі Мінскага метро пачалося ў пачатку 1980-х. Планавалася пабудаваць 15 станцый, якія павінны былі звязаць Заводскі раён і заходнія («спальныя») раёны горада. Будаўніцтва першай чаргі Аўтазаводскай лініі пачалося ў 1984 годзе. 31 снежня 1990 гэты ўчастак быў адкрыты. У яго склад уваходзілі: «Фрунзенская», «Няміга», «Купалаўская», «Пралетарская» і «Трактарны Завод». У сакавіку 1991 г., праз тры месяцы пасля астатніх, была адкрыта «Першамайская».

3 ліпеня 1995 г. лінія была падоўжана на захад участкам з двух станцый: «Маладзёжная» і «Пушкінская».

7 лістапада 1997 г. былі адкрыты яшчэ дзве станцыі на ўсходзе лініі: «Партызанская» і «Аўтазаводская».

5 верасня 2001 г. была адкрыта «Магілёўская», а праз два гады 1 верасня 2003 г. побач было пабудавана Магілёўскае электрадэпо.

7 лістапада 2005 г. быў адкрыты апошні на сённяшні дзень участак Аўтазаводскай лініі: «Спартыўная», «Кунцаўшчына» і «Каменная Горка».

Дэпо і рухомы склад правіць

Дэпо правіць

З 1990 года абедзве лініі мінскага метро абслугоўвала электрадэпо «Маскоўскае». Для яго разгрузкі было пабудавана дэпо «Магілёўскае», адкрытае 1 верасня 2003 года.

Колькасць вагонаў у складзе правіць

Кол-сць вагонаў Гады
3 1990—1995
4 1995 — 31 мая 2009, з 4 лютага 2020 (цягнікі Stadler M110/111)
5 з 1 чэрвеня 2009

Тыпы вагонаў, што выкарыстоўваліся на лініі правіць

Тып вагона Гады
81-717/714 з 1990
Stadler M110/M111 з 4 лютага 2020

На лініі выкарыстоўваюцца вагоны мадэлі 81-717/714 вытворчасці Мыцішчанскага машынабудаўнічага завода і Вагонмаша. Да 1 чэрвеня 2009 года выкарыстоўваліся четырохвагонныя цягнікі; цяпер лінію абслугоўваюць 29 пяцівагонных цягнікоў. У будучыні цягнікі кампаніі Штадлер заменяць гэтыя вагоны, калі завод сможа ўзнавіць іх вытворчасць.

Развіццё правіць

Магчыма падаўжэнне лініі на паўднёвы ўсход да «Шабаноў». Тэрміны будавання не вызначаны.

Будаванне станцыі «Чырвоны бор (Віленская)» скасавана ў сувязі са згортваннем праекта жылога раёна Дзегцяроўка.

Спасылкі правіць