Партызанская (станцыя метро, Мінск)
Партызанская (трансліт.: Partyzanskaja) — станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна, размешчана паміж станцыямі «Трактарны завод» і «Аўтазаводская». Адкрыта 7 лістапада 1997 разам з «Аўтазаводскай» ў складзе 3-га ўчастка Аўтазаводскай лініі.
«Партызанская» руск.: Партизанская | |
---|---|
Аўтазаводская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 7 лістапада 1997 |
Праектная назва | Партызанскі праспект |
Раён | Заводскі |
Тып платформаў | астраўная |
Форма платформаў | прамая |
Выхад да вуліц | Партызанскі праспект, вуліцам Даўгабродская і Жылуновіча |
Наземны транспарт |
А: 9, 9д, 59, 70, 79, 93 Т: 3, 16, 17, 34, 35, 56, 67 Тм: 3, 6, 7, 9 |
Код станцыі | 212 |
Суседнія станцыі | Трактарны завод і Аўтазаводская |
![]() |
Канструкцыя
правіцьКалонная станцыя дробнага закладу, двухпролетная, з шэрагам прамавугольных калон. На меншай глыбіні над станцыяй размешчаны гандлёвы цэнтр «Падземны Горад».
У архітэктурна-мастацкім афармленні станцыі падкрэслена нестандартнасць канструктыўнага рашэння платформеннай залы з адным цэнтральна размешчаным шэрагам калон. Рэбры пліт перакрыцця і апорныя рыгелі ўтвараюць прасторавую рашотку кесаніраванай столі і візуальна павялічваюць эфект шырыні прасторы.
Выхады
правіцьВыхады з двух вестыбюляў станцыі вядуць да гасцініцы «Турыст», універмага «Беларусь», Партызанскага праспекта, вуліц Даўгабродскай і Жылуновіча, парку імя 50-годдзя Кастрычніка.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Партызанская (станцыя метро, Мінск)