Магілёўская (станцыя метро)
Магілёўская (трансліт.: Mahilioŭskaja) — канцавая станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэну. Адкрыта 5 верасня 2001 года ў складзе пятага ўчастка Аўтазаводскай лініі. На Магілёўскай упершыню былі пабудаванаы два ліфты для інвалідаў, а таксама ўсталяваны павільёны над выйсцямі, якія ахоўваюць лесвіцы ад дажджу і снегу.
«Магілёўская» руск.: Могилёвская | |
---|---|
Аўтазаводская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 5 верасня 2001 |
Праектная назва | Сацыялістычная |
Раён | Заводскі |
Тып платформаў | астраўная |
Форма платформаў | прамая |
Даўжыня платформаў, м | 138 |
Шырыня платформаў, м | 15 |
Выхад да вуліц | Партызанскі праспект, Ангарская вуліца |
Наземны транспарт |
А: 9, 9д, 21, 58, 61, 66, 72, 88с, 93, 94с, 98с, 108, 110, 110а, 112а, 112с, 148с, 160, 160а, 161, 161а, 161с, 164, 168, 168а, 197 Т: 3, 34, 60, 67, 79 |
Код станцыі | 210 |
Суседнія станцыі | Аўтазаводская і Шабаны |
![]() |
Выйсці
правіцьВыйсці з двух вестыбюляў станцыі вядуць да Партызанскага праспекту, Ангарскай і Байкальскай вуліц, Палаца спорту Мінскага аўтамабільнага заводу, аўтастанцыі «Аўтазаводская». У ноч з 5 на 6 ліпеня 2011 года ў адзін з уваходаў на станцыю ў выніку буйнога ДТЗ ўрэзаўся грузавік, праз гэта на некалькі дзён другое выйсце станцыі было зачынена на рамонт. Па стане на верасень 2011 году адзін з крытых уваходаў застаецца часткова разабраным.
Галерэя
правіць-
Калоны -
Парэнчы на калоне -
Назва на сцяне -
Пасадачная платформа -
Від са сходаў да паўднёвага вестыбюлю -
Тэхнічныя калідоры над пуцямі -
Уваход на станцыю -
Уваход на станцыю -
Купал над уваходам
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магілёўская (станцыя метро)