Кунцаўшчына (станцыя метро, Мінск)
станцыя метро ў Мінску, Беларусь
Кунцаўшчына (трансліт.: Kuncaŭščyna) — станцыя Мінскага метрапалітэна, размешчана паміж станцыямі «Каменная Горка» і «Спартыўная». Адкрыта 7 лістапада 2005 года ў складзе пятага ўчастка Аўтазаводскай лініі, які ўключаў тры станцыі.
«Кунцаўшчына» руск.: Кунцевщина | |
---|---|
Аўтазаводская лінія | |
Мінскі метрапалітэн | |
![]() | |
Дата адкрыцця | 7 лістапада 2005 |
Праектная назва | Захад |
Раён | Фрунзенскі |
Тып платформаў | астраўная |
Форма платформаў | прамая |
Выхад да вуліц | Прытыцкага, Ляшчынскага і Дамброўскай |
Наземны транспарт |
А: 29, 62э, 101, 116, 121, 149 Т: 13, 31 |
Код станцыі | 222 |
Суседнія станцыі | Каменная Горка і Спартыўная |
![]() |
Канструкцыя
правіцьКалонная станцыя дробнага залажэння, двухпралётная, з шэрагам круглых калон. У аздабленні калон ўжытая металакераміка, падлог — граніт. Столь станцыі — ячэістая, аздобленая залацістым алюмініем.
Выхады
правіць«Кунцаўшчына» размешчаная пад перасячэннем вул. Прытыцкага і Ляшчынскага, на мяжы мікрараёнаў Захад і Кунцаўшчына.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кунцаўшчына (станцыя метро, Мінск)