Няміга (станцыя метро, Мінск)
Нямі́га (трансліт.: Niamiha) — станцыя Мінскага метрапалітэна. Знаходзіцца на Аўтазаводскай лініі.
«Няміга» руск.: Немига | |
---|---|
Аўтазаводская лінія (Мінск) | |
Мінскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 31 снежня 1990 |
Раён | Цэнтральны |
Тып | калонная трохпралётная дробнага залажэння |
Колькасць платформаў | 1 |
Тып платформы | астраўная |
Форма платформы | прамая |
Архітэктары | Юрый Міхайлавіч Градаў і Леанід Мендэлевіч Левін |
Мастакі | Леанід Васілевіч Хобатаў |
Выхад да вуліц | вуліца Няміга, праспект Пераможцаў, вуліца Максіма Багдановіча |
Наземны транспарт | А: 1, 24, 38, 57, 69, 73, 91, 119с, 163, 188с; Тб: 12, 29, 37, 40, 46, 53 |
Код станцыі | 217 |
Суседнія станцыі | Фрунзенская і Купалаўская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьАдкрыта 31 снежня 1990. Архітэктары Ю. Градаў і Л. Левін, мастак Л. Хобатаў[1].
Пры будаўніцтве станцыі вырашаліся складаныя археалагічныя, інжынерныя і горадабудаўнічыя задачы. Перадусім патрэбна было захаваць гістарычны падземны пласт культурнай спадчыны, які вякамі ствараўся ў гэтай зоне Мінска. Вялізарнае значэнне мае і гістарычная забудова ў раёне станцыі. Зважаючы на гэтыя ўмовы, былі знойдзены нестандартныя канструктыўныя рашэнні па размяшчэнні тэхнічных памяшканняў станцыі, умацаванню падмуркаў існуючых будынкаў і абарона ад вібрацыі помнікаў архітэктуры.
30 мая 1999 года на выхадзе са станцыі метро ў бок праспекта Машэрава (цяпер Пераможцаў) адбылася цісканіна, у выніку якой загінулі 53 чалавекі, а яшчэ звыш 250 пацярпелі. 8 ліпеня на месцы трагедыі адкрыты мемарыял ахвярам.
Размяшчэнне
правіцьСтанцыя размешчана ў гістарычным цэнтры горада і названа па назве ракі Нямігі, з якой звязаны першы летапісны ўспамін пра Мінск, і аднайменнай вуліцы. Побач размешчаны старадаўнія раёны горада — Верхні горад, Траецкае прадмесце, Ракаўскае прадмесце. Тут стаяць адноўленая па чарцяжах XVIII стагоддзя Мінская ратуша, Свята-Духаў сабор, Касцёл Святой Дзевы Марыі і найстарэйшы ацалелы будынак Мінска — Свята-Петрапаўлаўскі сабор, пабудаваны ў 1613 годзе. Да будаўніцтва метро на месцы станцыі праводзіліся археалагічныя раскопкі.
Архітэктура
правіцьАрхітэктурна-мастацкае рашэнне падпарадкавана гістарычнай значнасці месца размяшчэння станцыі пры ўпадзенні ў Свіслач ракі Няміга, дзе размяшчаўся Дзядзінец або Замчышча старажытнага Менска. У афармленні інтэр’ера станцыі рэалізавана тэма «драўлянага зруба» на калонах і на сценах пероннай залы ў спалучэнні з белым мармурам. Свяцільні, нагадваюць форму карабельных ілюмінатараў, асвятляюць ладдзю як элемент, што звязвае мінулае і сучаснасць.
Фотагалерэя
правіць-
Пуць у бок «Фрунзенскай»
-
Пуць з боку «Купалаўскай»
-
Назва станцыі на пуцявой сцяне
-
Стылізаваная ладдзя пад столлю станцыі
-
Помнік загінулым пры ўваходзе на станцыю
Зноскі
- ↑ Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Няміга (станцыя метро, Мінск)