Ве́рхні Го́рад, Высо́кі Ры́нак, Высо́кае Ме́ста — гістарычны раён Мінска, размешчаны на ўзгорку. Архітэктурнымі дамінантамі мясцовасці былі езуіцкі калегіум з касцёлам Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, гарадская ратуша, гасціны двор, манастыр базыльянаў з царквой Святога Духа, кляштары бернардзінак з касцёлам Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі, бернардзінцаў з касцёлам Святога Язэпа, дамініканцаў з касцёлам Святога Тамаша Аквінскага, францішканцаў з касцёлам Святога Антонія і бенедыкцінак з касцёлам Святога Войцеха, палацы Пшаздзецкіх, Сапегаў і Радзівілаў.

Верхні Горад у наш час
Высокі Рынак. Б. Лявэрнь, 1840 г.

На поўнач ад Высокага Рынка месцяцца Нізкі Рынак і Цёмныя Крамы, на ўсход — Валокі Полацкія, на поўдзень — Новае Места, на захад — Земляны Вал.

План усходняй часткі Высокага Рынка, 1857—1866 гг.

Гісторыя

правіць
 
Малюнак XVIII ст.

Верхні Горад спланаваны ў 1560—1570 гады як новы цэнтр Менска. Прычынай стварэння новага плана былі вялікія пажары (1505, 1547), а таксама шматразовае спусташэнне горада і ваколіц крымскімі татарамі ў 1-й чвэрці XVI ст.

У канцы XVI ст. на Высокім Рынку была пабудавана ратуша, магчыма яна была перанесена сюды з іншага месца, бо Магдэбургскае права Менск атрымаў яшчэ ў 1499 годзе. У 1564 годзе ў Менску ўзнікла кальвінісцкая супольнасць. У апошняй чвэрці XVI ст. кальвіністы пры агульнай падтрымцы князя Мікалая Радзівіла (Чорнага) і фундацыяў менскіх заможных пратэстантаў пабудавалі ў горадзе свой малельны дом (збор) і заснавалі вуліцу Зборавую. Аднак у XV — XVІ стст. раён меў перыферыйнае значэнне.

 
Касцёл і калегіум езуітаў

Інтэнсіўнае мураванае будаўніцтва на Высокім Рынку пачалося толькі ў пачатку XVII ст. Існуе меркаванне, што ўзвядзенне будынкаў стрымлівалася праз адсутнасць умацаванняў. Апроч таго, радыяльнае пашырэнне Менска вакол Замчышча да пачатку XVII ст. ужо вычарпала свае тапаграфічныя і сацыяльныя перспектывы. Суседняя Траецкая гара ў якасці новага цэнтра горада не асвойвалася, бо яе размяшчэнне было нязручным для абароны. Менск у такім выпадку быў бы падзелены на дзве часткі Свіслаччу, што, нягледзячы на сістэму плацін і мастоў, вельмі ўскладніла б камунікацыю і абарону ў часе ваенных дзеянняў.

Да пачатку XVIII ст. скончылася забудова Высокага Рынка, склаўся галоўны архітэктурны ансамбль і індывідуальнае аблічча горада.

У пачатку ХХ ст. Высокі Рынак ўваходзіў у першую і другую паліцэйскія часткі горада.

Вуліцы і плошчы

правіць
Цяперашняя назва Першапачатковая назва Былыя назвы
Зыбіцкая вуліца Зыбіцкая вуліца Балотная вуліца (18661882)
Гандлёвая вуліца (18822010)
Герцэна вуліца Малая Бернардзінская вуліца Маламанастырская вуліца (18661922)
Інтэрнацыянальная вуліца Валоцкая вуліца (частка)
Зборавая вуліца (частка)
Хрышчэнская вуліца (частка, з 1866)

Турэмная вуліца (частка, 18661882)
Праабражэнская вуліца (частка, 18831926)

Камсамольская вуліца Феліцыянаўская вуліца Багадзельная вуліца (18661922)
Кірыла і Мяфодзія вуліца Вялікая Бернардзінская вуліца Манастырская вуліца (18661922)
Бакуніна вуліца (19221990)
Леніна вуліца Францысканская вуліца Губернатарская вуліца (18661922)
Ленінская вуліца (19221945)
Музычны завулак1882) Петрапаўлаўскі завулак
Рэвалюцыйная вуліца Койданаўская вуліца
Свабоды плошча Высокі Рынак плошча Саборная плошча (18661917)
Волі пляц (19171933)
Энгельса вуліца Дамініканская вуліца Петрапаўлаўская вуліца (18661922)
не існуе (раён Палаца Рэспублікі) Юр’еўская вуліца Тадэвуша Рэйтана вуліца (19191920)[1][2][3]

Галерэя

правіць

Гістарычная графіка

правіць

Гістарычныя здымкі

правіць

Гістарычныя панарамы

правіць

Зноскі

  1. Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз)
  2. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
  3. Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць