Вало́кі По́лацкія — гістарычны раён Мінску, размешчаны на правым беразе ракі Свіслач, ля падножжа ўзгорка Высокага Места.

Валокі Полацкія на акварэлі Ю. Пешкі

Назва правіць

 
Двор на Валоцкай. Ч. Манюшка, 1830 г.

Як мяркуюць некаторыя гісторыкі, сюды полацкія купцы маглі цягнуць «волакам» па Свіслачы ладдзі са сваім таварам, бо рака не заўсёды была паўнаводнай.[1]

Гісторыя правіць

 
Валокі Полацкія. Ч. Манюшка, 1849 г.

Мясцовасць пачала забудоўвацца прыблізна ў пачатку XVII ст., тут утварылася вуліца Валоцкая, якая злучала раён з Высокім Рынкам, да Нізкага Рынку ішла траса вуліцы Зыбіцкай. Да пачатку XVIII ст. уся тэрыторыя паміж вуліцай Зыбіцкай і берагам рэчкі была заселена. Тут утварыліся вулачкі, якія праз масты і грэблі злучалі вуліцу Зыбіцкую з Траецкім прадмесцем на левым беразе Свіслачы.[2]

У 1866 годзе ўлады Расійскай імперыі з мэтай русіфікацыі перайменавалі Валоцкую вуліцу ў Хрышчэнскую (цяпер Інтэрнацыянальная), Зыбіцкую — у Балотную (з 1882 — Гандлёвая, у 2010 годзе вернутая гістарычная назва Зыбіцкай).

Паводле матэрыялаў рукапісных судовых актавых кніг менскага гродскага суда за 16001640 гады на Валоках Полацкіх жылі месцічы Кузьма Пішчалка, жонка пінскага падстолія Грыгор’я Тарлецкага Галена Бачанка і Фёдар Заляцелы — відаць, той самы, пра якога згадвае Уладзіслаў Сыракомля («Мінск», 1857). Тут жа набыла дом у Якуба Раманскага і Багданы Кішчанкі ваяводзіная вендзежская Сафія Служчына. Гасподу для віленскага купца здаваў у сваім доме Ісак Багушэвіч Шышка.[3]

На Валоцкай жылі кампазітар Станіслаў Манюшка і мастак Валенцій Ваньковіч (абодва будынкі захаваліся).

Наш час правіць

У наш час тапонім Валокі Полацкія ніяк не адлюстраваны на карце Мінска.

Галерэя правіць

Гістарычныя здымкі правіць

Сучасныя здымкі правіць

Зноскі

  1. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіум», 4 чэрвеня 2008
  2. Як будаваўся стары Мінск // Пазняк З. С. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў. — Мн.: Нар. асвета, 1985. С. 30
  3. Вольга Бабкова. Стары Мінск // Наша Ніва 2001/16

Літаратура правіць